Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Агульны спіс вышэйшых грыбоў Беларусі 1. Апенька восеньская* — Armillahella mellea (Fr.) R Karst.; опенок осенний (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: апенька {Баранавіцкі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Жабінкаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пінскі, Столінскі р-ны), пенька (Драгічынскі р-н), апенёк (опэнёк) (Бярозаўскі, Драгічынскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), пенек, пенёк, апенок (пэан 'кыы, впэан'ок, упенок) (Драгічынскі р-н), апенечка (па Гарыні — Ходаковский, пачатак XIX ст.), бярозава апенька (Іванаўскі р-н), падапенька, падпенька (Столінскі р-н). Віцебская вобл.: апенька (Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лёзненскі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі р-ны), апенька, апенкі мн. лік (Аршанскі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Мёрскі, Полацкі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шумілінскі р-ны), апенка (Мёрскі, Полацкі, Сенненскі р-ны), асенская апенка (Браслаўскі р-н), апянок, апянёк (Пастаўскі р-н), апенак, апёнак (Сенненскі р-н), пянушка (Віцебшчына — Нікіфароўскі, 1895). Гомельская вобл.: апенька (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі (i Рэчыцкае Палессе — Pietkiewicz, 1928), Светлагорскі, Хвойніцкі, Чачэрскі р-ны), апенік (Акцябрскі, Брагінскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі р-ны), апенка (Буда-Кашалёўскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Рагачоўскі, Чачэрскі р-ны; Усходняе Палессе — Moszycski, 1928), пенька (Гомельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі р-ны), пеначка (Кармянскі р-н), хілецкая апенька**, падбярэзнік (Лельчыцкі р-н), мядняк * Тут i далей галоўны тэрмін вылучаны колерам; пасля яго даюцца разрадкай асноўныя сінонімы. У наменклатуру ўключаны традыцыйныя беларускія назвы, якія шырока ўжываюцца вусна i ў літаратурнай мове, што пэўным чынам адлюстроўваюць спецыфіку грыба. Для відаў, якія не знайшлі адлюстравання ў народнай наменклатуры, мы ўжылі транслітараванні з лацінскай, міжнароднай назвы з улікам мікалагічных крытэрыяў i моўных асаблівасцяў. ** Назва дадзена жыхарамі в. Бярэжцы Жыткавіцкага раёна, дзе апенек не ядуць, лічачы іх не атрутнымі, але нястраўнымі, каб звярнуць увагу, што апенькі ў суседняй в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна ўжываюць у ежу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

впэанок
0 👁
 ◀  / 440  ▶