Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
багацця нашых лясоў. Дарэчы, гэта зусім няцяжка: трэба толькі так збіраць пладовыя целы, каб грыбніца заставалася суцэльная, непашкоджаная. Існуюць розныя парады наконт гэтага. Адны раяць зразаць ножку, другія — выкручваць яе з глебы. На наш погляд, не так ўжо важна, у чым перавага аднаго спосабу перад другім; галоўнае —так аддзяліць пладовае цела ад грыбніцы, каб не пашкодзіць яе. Мусіць, усё ж лепш зразаць грыбы як мага ніжэй над зямлёй. Выключэнне, відаць, можны зрабіць толькі для грыбнога «прэм'ера» — баравіка, бо найвялікшай асалодай для кожнага грыбніка з'яўляецца магчымасць патрымаць яго ў руках цэлым, уволю нацешыцца з яго аксамітнай шапкі, тоўсценькай ножкі i толькі потым ачысціць карэньчык. У такім выпадку знойдзены грыб трэба асцярожна паварушыць з боку на бок, ледзь пакручваючы пры гэтым ножку, — тады яна, часам нават з лёгкім шчоўкам, сама адскочыць ад грыбніцы. Так раяць кнігі аб грыбах, так робяць заўзятыя аматары. Але ў жыцці, на жаль, бывае інакш. Нікому не прыходзіць у галаву зрываць яблыкі з дрэва разам з галінкамі, a вось грыбы многія чамусьці выдзіраюць проста з кавалкамі грыбніцы. Мала таго: увесь лясны дол пераварушаць, глебу i подсціл узрыюць, толькі каб дашчэнту спусташыць неруш, багатае грыбное месца. Збіраюць нават самыя драбнюткія грыбы-мамараткі, ад якіх i наедку няма ніякага. А гэта так згубна адбіваецца на пладаноснай грыбніцы! Нягледзячы на яе дзіўную жыццяздольнасць, запасы грыбоў на грыбовішчах з парушанымі ўмовамі існавання знікаюць на вачах. Каб зразумець усю шкоднасць такога браканьерства, трэба прыгадаць, як пабудаваны грыбы, якія ўмовы найбольш прыдатныя для развіцця іх пладовых цел. Цяпер нават 10-12-гадовыя дзеці ca школьнай батанікі ведаюць, што грыбы — гэта самастойнае царства жывой прыроды, вельмі цікавы i своеасаблівы свет. Грыбы не маюць хларафілу ў сваіх клетках, самі арганічных рэчываў не ўтвараюць, хаця, як yce жывыя істоты, маюць у іх патрэбу. Таму яны, як i іншыя гетэратрофы (ад слоў гетэра — розны i трофас — жыўленне), селяцца паўсюль, на любым субстраце, дзе толькі знаходзяць патрэбныя арганічныя рэчывы. Грыбы — гэта дрожджы i плесні; гэта цэлая армія паразітаў на раслінах, жывёлах i чалавеку, армія насельнікаў раслінных i жывёльных рэштак. Грыбы жывуць у прэснай i марской вадзе; нарэшце, ёсць драпежныя грыбы, што знішчаюць у глебе дробных чарвякоў. Адным словам, грыбы на самой справе ўсюдыісныя. Сучасная мікалогія налічвае больш за 100 тысяч відаў розных грыбоў; вышэйшыя грыбы, якім прысвечана наша кніга, — гэта зборная трупа прыкладна з пяці тысяч відаў аскавых i базідыяльных грыбоў. Яны характарызуюцца наяўнасцю бошын або менш мясістых, даволі буйных, ва ўсялякім разе даступных простаму воку, пладовых цел, што ў большасці складаюцца з шапачкі на ножцы. Паколькі, аднак, форма пладовых цел гэтым далёка не абмяжоўваецца, нам здаецца больш удалай назва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, прэмера
10 👁
 ◀  / 440  ▶