Асноўныя звесткі пра грыбы Як распазнаваць грыбы, з поспехам збіраць іх, якім чынам гатаваць страву, каб захавалІся выдатныя смак i духмянасць грыбоў, — пытанні далёка не лішнія, яны цікавяць многіх грыбнікоў, асабліва тых, хто толькі адчуў прагу да гэтага цудоўнага занятку i адпачынку. У сувязі з гэтым дарэчьі нагадаць кароткую характарыстыку грыбоў, каб кожны аматар збіраць грыбы, ласаваццасмачнымі, пажыўнымі i разнастайнымі стравамі з грыбоў, меў неабходныя веды, валодаў культурнымі звычкамі іх збору i перапрацоўкі. ІІерш за ўсе пра самое «ціхае паляванне». Аб ім можна разважаць бясконца. Адным падабаецца збіраць грыбы раніцаю, бо вабіць у лес росная свежасць i цішыня; другія маюць асалоду, напаўняючы кошыкі ўдзень, калі лясное паветра струменіць водарам нагрэтага сунічніку, духмянай жывіцы. Адны ходзяць па лясных сцяжынках шпарка, імкнучыся наведаць як мага болей запаветных мясцін; другія ідуць павольна, уважліва аглядаючы кожную купінку, кожны прывабны куточак. Як зручней апрануцца, з чым ісці па грыбы — гэтыя дэталі кожны «ціхі паляўнічы» асэнсоўвае па-свойму, усё гэта бадай што справа густу. Але ёсць некалькі асноўных патрабаванняў да зборшчыкаў грыбоў — патрабаванняў, прадыктаваных неабходнасцю. У апошнія гады адзначана прыкметнае зніжэнне ўраджаю грыбоў, спусташэнне грыбных мясцін (грыбовішчаў). Адышлі далёка ў мінулае ўспаміны аб тым, як у грыбы з возам ездзілі. Памятаюць пра тое цяпер толькі старажылы вёсак i хутароў, i то далёка не кожны. А для нашага часу, на жаль, характэрна іншая карціна — чародкі аўтамабіляў, матацыклаў на прасёлках, лясных дарогах, вытаптаныя ў розных напрамках сцежкі, збітыя нагамі прыгажуні-мухаморы, перакапаны, перагорнуты лясны подсціл i толькі дзе-нідзе шапкі дробных паганачак — бомаў, жывунцоў. Не зніжаецца, a нават узрастае інтарэс да збірання грыбоў, штогод павялічваецца нагрузка на грыбныя мясціны, асабліва ў зялёнай зоне буйных гарадоў. Гэта патрабуе ад нас перш за ўсё беражлівых, гаспадарчых адносін да грыбніцы, бо менавіта яна — крыніца грыбнога
7 👁