макраміцэты (ад слоў макра — буйны i міцэс — грыб). Гэтым тэрмінам мы i будзем пераважна карыстацца далей. Будова i галоўныя асаблівасці грыбоў Галоўнай часткай макраміцэта, як i ўсіх грыбоў наогул, з'яўляецца грыбніца, або міцэлій — больш або менш густое i шчыльнае спляценне тонкіх далікатных грыбных нітачак — гіфаў. Грыбніца ў макраміцэтаў шматгадовая; у адрозненне ад міцэлію ніжэйшых грыбоў яна шматклеткавая, таму што гіфы папярочнымі перагародкамі падзеленыя на асобныя клеткі. На знешняй паверхні гіфаў супраць перагародак у большасці базідыяміцэтаў ёсць дробныя клетачкі — спражкі; наяўнасць іх служыць важнай дыягнастычнай адзнакай пры вызначэнні. Міцэлій выконвае ўсе жыццёвыя функцыі грыба — ён расце, перамяшчаецца з месца на месца ў пошуках жывільнага субстрату, размнажаецца. 3 размнажэннем звязана развіццё пладовых цел — той часткі грыбнога арганізма, якую часцей за ўсё i называюць грыбам. Калі грыбніца ў макраміцэтаў болын ці менш аднолькавая, слаба адрозніваецца ў розных відаў па афарбоўцы i іншых прыкметах, то пладовыя целы больш разнастайныя, іх асаблівасці служаць тою асноваю, на якую абапіраецца Фіг. 1. Пладовыя целы вышэйшых грыбоў У адрозненне ад шматгадовай грыбніцы пладовыя целы ў болынасці макраміцэтаў недаўгавечныя. Яны ўзнікаюць на параўнальна кароткі час, патрэбны для развіцця i выспявання зярліц (спор) — клетак, з дапамогаю якіх размнажаюцца грыбы. Зярліцы мікраскапічна малыя, іх памеры вызначаюцца мікронамі — тысячнымі долямі міліметра, таму разглядаюць зярліцы i вывучаюць іх будову з мікраскопам. Без яго можна ўбачыць
Дадатковыя словы
зяўляецца
11 👁