Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
толькі парашок з мноства зярліц: ен пакрывае зерленосныя часткі спелага пладовага цела. Зерлевы парашок добра бачны пад шапачкай грыба, пакладзенай на некалькі гадзін на чыстую паперу пласткамі або трубачкамі ўніз. Спелыя зярліцы высыпаюцца i ўтвараюць пад шапачкай узор, які адпавядае размяшчэнню трубачак ці пласткоў, на якіх яны выспелi. Зярліцы ўзнікаюць на базідыях у базідыяльных грыбоў або ў асках (торбачках) у аскавых. У базідыяльных макраміцэтаў базідыі суцэльным слоем — гіменем — укрываюць звонку частку пладовага цела або спецыяльныя вырасты, прызначаныя для павелічэння зерляноснай паверхні: шыпікі ў вожычнікавых, фальбонкі або жылкі ў лісічкавых, пласткі ў пластковых; у губавых i трубачкавых гіменій высцілае трубачкі. Вырасты, што нясуць гіменій, называюць гіменафорам (фіг. 2). У болынасці аскавых макраміцэтаў сумкі змяшчаюцца на пладовым целе адкрыта: на ўвагнутай паверхні сподачнікаў (пяціцавых грыбоў), на шапкаватай верхняй частцы ў смаржкоў i глуздоў. У падземных грыбоў — труфляў, гастэраміцэтаў — зярліцы выспяваюць у мякаці пладовых цел закрыта. Фіг. 2. Віды гіменафору: 1 — фальбонкавы, 2 — шыпікавы; 3 — трубачкавы; 4 — пластковы. Працягласць існавання пладовых цел залежыць ад таго, колькі пакаленняў зерляносных клетак узнікае ў гіменіі: у гнаевікоў ад некалькіх гадзін да 1-2 дзён, у баравіка — 5-10, у асавіка — 12-14, у пячурыцы — да 40 дзён. У многіх губавых пладовыя целы шматгадовыя; гіменафор у іх шматслаёвы, бо штогод на старыя трубачкі нарастае слой новых, маладых. Па колькасці слаёў вызначаюць узрост пладовага цела. Самую складаную будову маюць пладовыя целы шапачкавых грыбоў. Іх вывучэнне i апісанне для вызначэння відавой прыналежнасці пачынаюць з шапачкі. Адзначыўшы памеры (па дыяметры), форму шапачкі (фіг. 3) (паўкуляватая, яйкаватая ці стажкаватая ў маладым узросце, пукатая, распасцёртая або лейкаватая ў спелым стане) i яе край (прыўзняты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 440  ▶