хвалісты ці просты, падагнуты або закручаны уніз), разглядаюць паверхню (кутыкулу): яна гладкая ці зморшчкавая,шчылінаватая або парэпаная, слізістая ці сухая, з лусачкамі,смугою або плеўкавымі шматочкамі. Калі ёсць смугадрэба вызначыць, якая яна — вотрынавая ці мучністая, лёгка сціраецца або захоўваецца да выспявання. Уважліва разглядаюць край шапачкі: ён можа быць гладзенькі, валакніста-пухнаты або з плеўкавымі рэшткамі ад покрыва. Вызначаюць — прырослая да мякаці кутыкула або яна лёгка здымаецца з шапачкі; яшчэ ў лесе адзначаюць яе афарбоўку i магчымыя змены колеру пры націсканні або падсыханні. Фіг. 3. Форма шапачкі: 1 — паўкуляватая; 2 — пукатая; 3 — лейкаватая; 4 — увагнутая; 5 — пляскатая; 6 — канічная; 7 — яйкаватая. Далей звяртаюць увагу на мякаць — на яе кансістэнцыю, афарбоўку, пах i смак (дзеля гэтага кавалачак мякаці пажаваць; калі грыб незнаёмы — не праглынаць яго), яе будову. У болынасці шапачкавых грыбоў мякаць аднародная, складаецца толькі з пераплеценых гіфаў; у сыравежкавых у мякаці сярод гіфаў сустракаюцца групы акругленых пухіраватых клетак — сферацыстаў; наяўнасць іх робіць мякаць неаднароднай i надае ёй асаблівую крохкасць. У гэтых жа грыбоў у мякаці сярод звычайных гіфаў з тонкай абалонкай ёсць пакручастыя таўстаценныя гіфы, запоўненыя болын ці менш густой, белай або афарбаванай вадкасцю,— гэта малочныя хады з малочным сокам. Сустракаюцца яны i ў іншых макраміцэтаў. Калі мякаць вадзяністая, пры падсыханні яна робіцца святлейшая, i ў такім выпадку кажуць праяе гіграфаннасць. Часам колер мякаці змяняецца на зломе (разрэзе) або пры націсканні. Такую асаблівасць мае мякаць асавікоў, некаторых махавікоў, малачаяў. Важнай дыягнастычнай прыкметай служыць будова гіменафору — яго форма, колер, размяшчэнне на пл адовым целе i інш. У трубачкавых грыбоў
5 👁