адрозніваюць даўжыню трубачак, форму i афарбоўку іх адіулін — кіпраў (пор), у пластковых— гушчыню, таўшчыню пластка, асаблівасці кантаў: гладкія, вызубленыя або апушаныя, якога колеру; у вожычнікавых — даўжыню шыпікаў, іх колер, крохкасць. Вялікае значэнне мае характар прымацавання гіменафора да ножкі (фіг. 4). Фіг. 4. Віды пласткоў: 1 — вольныя; 2 — прырослыя; 3 — выемкавыя; 4 — прырослыя зубочкам; 5 — зыходныя. Нельга абыйсці ўвагай ножку. Азначаюць яе форму, даўжыню i таўшчыню (межы гэтых паказчыкаў у сантиметрах запісваюць у вызначальніках праз знак множання), унутраную будову — пустая ножка або губкаватая ці суцэльная; характар паверхні — гладкая ножка ці падоўжана-валакністая, лусковая, рубчастая або баразёнкавая, з рэшткамі покрываў або без іх (фіг. 5). Фіг. 5. Форма ножкі: 1 — клубняватая; 2 — верацяновая; 3 — цыліндрычная, 4 — булаўная; 5 — караняватая; 6 — звужаная; 7 — аблямавана-ўздутая: 8 — ніткаватая
7 👁