Покрывы — ахоўныя абалонкі, што ў шэрагу макрагрыбоў на першых стадыях развіцця ахутваюць пладовае цела: агульнае покрыва— усё цела, частковае — толькі гіменафор. 3 ростам грыба покрывы разрываюцца. На шапачцы ад іх застаюцца сляды ў выглядзе шматочкаў, бародавачак, мучністай або камякаватай смугі, валакністасці, махраватасці краю, а на ножцы — плеўкавае або павуціністае колца, валакністыя паяскі, лусачкі, бародаўкі, пасмы валаконцаў. На аснове ножкі ў некаторых грыбоў захоўваецца падобная да мяшэчка абгортка — похва (вольва). Яна вольна ахутвае ножку ў адных відаў, прырастае да яе ў выглядзе аблямоўкі або каўнерыка, шэрагаў бародавачак у іншых. Колца, паяскі, похва, іх колер, размяшчэнне, асаблівасці будовы таксама не павінны знікнуць з-пад увагі пры вызначэнні (фіг. 6). Фіг. 6. Схема будовы i развіцця пладовага цела шапачкавага грыба: 1 — прарослыя зярліцы; 2 — зачаткавы міцэлій; 3 — зачатак пладовага цела; 4 — агульнае покрыва; 5 — частковае покрыва; 6 — бародаўкі, шматкі: 7 — колца; 8 — похва; 9 — кутыкула; 10 — мякаць; 11 — пласткі; 12 — ножка. Пладовыя целы гастэраміцэтаў іншыя — разнастайнай, часам такой незвычайнай, «негрыбной», формы, што заслужылі назву «грыбы-кветкі». Як правіла, пладовыя целы гастэраміцэтаў закрытыя, з унутраным размяшчэннем гіменію. Часцей за ўсё яны болыл ын ці менш акругленыя — куля- або грушаватыя, клубняватыя; такімі ж яны застаюцца да адмірання ў пархавіковых i каранёўцавых грыбоў. У іншых гастэраміцэтаў у працэсе развіцця пладовыя целы вельмі змяняюцца, становяцца падобнымі да зорак з кароткімі тоўстамясістымі прамянямі (зорачнікі), дробных гняздзечак (гняздоўкі), нагадваюць смаржкі або шапачкавыя грыбы (фіг
5 👁