Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Звонку гастэраміцэт пакрыты болын або менш тоўстай абалонкай — перыдыем. У ім адрозніваюць знешні i ўнутраны слаі — экза- i эндаперыдый. Экзаперыдый па меры развіцця пладовага цела грыба трэскаецца, разрываецца на лопасці або адпадае кавалкамі амаль да асновы. Эндаперыдый звычайна болыи тонкі, але трывалы i часта захоўваецца да канца існавання пладовага цела. У спеласці ён разрываецца, i зярліцы трапляюць у знешняе асяроддзе. Пад перыдыем ляжыць пладаносная частка — глеба (мякаць), у ёй утвараюцца базідыі з зерлем. Глеба напачатку мяккая, радзей болыи цвёрдая; часта яна губкаватая, складаецца са шматлікіх камер, адасобленных адна ад адной праслойкамі тканкі. Камеры ў сярэдзіне высцілае гіменій. У нізкаарганізаваных гастэраміцэтаў гіменіяльнага слою Фіг 8. Будова пархавіка: 1 — пладовае цела ў сячэнні (a — экзаперыдый; б — эндаперыдый; в — глеба; г — стэрыльная тканка, «фальшывая ножка»); 2— капіліцый; 3 — базідыі з зярліцамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 440  ▶