няма, a базідыі раўнамерна размяшчаюцца ў глебе. Па меры выспявання зерля праслойкі мякаці паміж камерамі разбураюцца, i пладовае цела пераўтвараецца ў ёмішча зерлевага парашку, які пыліць праз адтуліну ў эндаперыдыі («чортава табака»). У пархавіковых грыбоў зерлевы парашок разрыхляецца рэшткамі бясплодных гіфаў мякаці — капіліцыем. Наяўнасць, форма, будова i колер гіфаў капіліцыю — важная дыягнастычная прыкмета гастэраміцэта. Часта глеба запаўняе толькі верхнюю частку пладовага цела; унізе ж, ля асновы, знаходзіцца стэрыльная губкаватая тканка, часам выцягнутая ў «фалыиывую ножку» (фіг. 8). У гняздоўкавых грыбоў глеба не суцэльная: яна змяшчаецца ў асобных, падобных да лінзы або яйка цельцах — перыдыёлах, якія ляжаць пад перыдыем вольна або прымацаваныя да яго цяжамі. Зярліцы на базідыях паспяваюць у оярэдзіне перыдыёл. Вельмі своеасаблівыя фалальныя грыбы. Пладовае цела ў іху маладым узросце яйка- або куляватае, укрытае 2-3 слаёвым перыдыем (сярэдні слой — шчыльнастудзяністая або слізістая глеба). У сярэдзіне пад абалонкамі змяшчаецца рэцэптакул, падобны да губкаватай пустой калонкі. 3 узростам абалонкі лопаюцца; з іх выцягваецца рэцэптакул у доўгую ножку ca званочкавай, пакрытай глыбокімі ячэйкамі шапачкай на верхавінцы. У паглыбленнях шапачкі знаходзіцца слізістая глеба, у якой выспяваюць зярліцы. Глеба мае рэзкі пах, які прываблівае насякомых; з'ядаючы глебу, яны разносяць зярліцы. Пладовыя целы аскавых макраміцэтаў — апатэцыі — зусім іншай формы. У сподачнікаў яны спачатку амаль куляватыя; потым раскрываюцца i становяцца падобнымі да сподачкаў, кілішкаў або чашы. Гіменій размяшчаецца на ўвагнутай унутранай паверхні (дыску, адсюль агульная назва гэтай групы грыбоў — дыскаміцэты). Звычайна ён гладзенькі або злёгку хвалісты, часта яркаафарбаваны — аранжавы, чырвоны, фіялетавы або бялявы, чорны. Цікава назіраць, як выдзяляюцца зярліцы з аскаў: калі хукнуць на апатэцый, праз некалькі секунд над ім узнімаецца празрыстае воблачка зерля, якое шпарка рассяваецца i знікае на вачах. Мякаць у сподачнікаў крохкая, звычайна тонкая, часта паўпразрыстая, як воск. Звонку апатэцыі гладкія або шурпатыя, лусковыя, лямцавыя або валасістыя. У смаржковых грыбоў апатэцыі маюць выгляд шапкі, зрослай з ножкаю. Яны пустыя, тонкамясістыя, крохкія. Шапачка звычайна акругленая,стажкаватая або няправільнай формы, часам рассечаная на лопасці або выгнутая бы сядло. Паверхня шапачкі сеткаваячэйкавая або ўкрытая глыбокімі звілістымі фальбонкамі. Сумкі з зерлем знаходзяцца ў гэтым паверхневым слоі. Пладовыя целы труфляў у сувязі з падземным ладам жыцця закрытыя. Яны клубняватыя, пакрытыя перыдыем, звычайна зрослым з мякаццю. Перыдый даволі шчыльны i тоўсты, гладкі, бугрысты або шчылінаваты. Глеба пад ім таксама шчыльная, на разрэзе з мармуровым малюнкам ад шматлікіх пустых хадоў, або
Дадатковыя словы
зядаючы
5 👁