Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
каналаў (жыл знешніх) i праслоек мякаці паміж імі (жыл унутраных). Аскі з зярліцамі высцілаюць хады. У наваколле спелыя зярліцы трапляюць праз адну або некалькі адтулін у канцах знешніх жыл (фіг. 9). Фіг. 9. Пладовыя целы аскаміцэтаў (на разрэзе): 1 — сподачнік (а — гіменій, б — мякаць); 2 — смаржок (a — гіменій, б — мякаць): 3 — труфля (a — гіменій, б — мякаць, в — перыдый, г — жылы ўнутраныя, д — жылы знешнія). Прыкметы пладовых цел нярэдка вар'іруюць, i гэта ўскладняе іх вызначэнне. Таму важна карыстацца не толькі марфалагічнымі, але i анатамічнымі асаблівасцямі грыбоў. Дзеля гэтага робяць мікраскапічны аналіз гіменіяльнага слою, a ў патрэбных выпадках — кутыкулы, мякаці, тканкі пластка, паверхні ножкі. У кроплі 5%-нага раствору шчолачы (KOH або NaOH) разглядаюць танюткі папярочны зрэз праз трубачку або пласток, шыпік ці фальбонку, такі ж тонкі зрэз з увагнутай паверхні ў сподачнікаў, з глебы ў труфляў або гастэраміцэтаў Знаходзяць зярліцы i вызначаюць іх памер па даўжыні i шырыні, афарбоўку, асаблівасці абалонкі (фіг. 10). Фіг. 10. Зярліцы: 10 1— куляватая; 2 — верацяновая; 3 — эліпсоідная: 4 — вуілаватая; 5 — цытрынаватая; 6 — бугрыстая; 7 — рабрыстая; 8 — сеткавашыпікавая; 9 — бародаўкавая; 10 — кіпра росту. У прэпараце базідыяміцэта адшукваюць цыстыды — стэрыльныя выдзяляльныя i ахоўныя клеткі; іх форма, колькасць, размяшчэнне, памеры i афарбоўка — дыягнастычныя прыкметы, істотныя пры вызначэнні. Цыстыды ёсць не ва ўсіх грыбоў; часцей за ўсё іх можна знайсці на самым краі пластка (хейлацыстыды) (фіг. 11). У гіменіяльным слоі аскавых грыбоў разглядаюць аскі, адзначаючы іх памер, форму, колькасць i размяшчэнне зярліц. Дадаўшы кроплю ёдзістага калію, азначаюць рэакцыю на ёд (аскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варіруюць
4 👁
 ◀  / 440  ▶