нымі пахам і смакам. Пласткі дугаватыя, тоўстыя, рэдкія, васкавата-паўпразрыстыя, жаўтлявыя або жоўтыя. Ножка 5–10×0,3–0,6 см, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, алівава-рудая, каля пласткоў жоўтая, слізістая, крыху клейкая, у маладых са слізістым колцам. Зярліцы 8–9×4–5 мкм, яйкавата-эліпсоідныя — Вільготнік позні (с. 140).
— У афарбоўцы шапачкі пераважае аранжава-жоўты ці чырвоны колер .................................................................. 10
10(9). Шапачка 4–8 см у дыяметры, паўкулявата-пукатая, пазней пляскатараспасцёртая, з выпрастаным, у спеласці хвалістазвілістым краем, слізістая, пры падсыханні матавая, без бляску, тонкавалакніста-валасістая, амаль гладкая, аранжава- ці чырвонарудзявая, да краю больш светлая. Мякаць тонкая, белая, пад скуркай з яе адценнем, з мяккім смакам і слабым пахам сырой мукі. Пласткі зыходныя, тоўстыя, рэдкія, васкаватыя, бялявыя, пазней з крэмавым або злёгку чырванявым адценнем. Ножка 3–6×1–1,5 см, цыліндрычная, часта сагнутая і да асновы звужаная, суцэльная, каля пласткоў бялявая, з дробнакамякаватым налётам, ніжэй з адценнем шапачкі. Зярліцы 6–8×4–5 мкм, авальныя — Вільготнік дуброўны (с. 139).
— Шапачка 3–8 см у дыяметры, шырокаканічная або паўкуляватая, у спеласці пукатая, з шырокім згладжаным гарбком, слабаслізістая, гладкая або валакніста-лусковая (лусачкі вішнёвачырвоныя), белая або жаўтлявая, з размытымі чырванявымі плямамі. Мякаць белая, у спеласці чырвона-жаўтлявая, крыху горкая, без асаблівага паху. Пласткі дугаватыя, шырокія, рэдкія, белыя, з узростам чырванявыя, часам іржава-плямістыя. Ножка 4–8×1–2 см, суцэльная, цыліндрычная або да асновы звужаная, бялявая, ля пласткоў чырвона-лусковая. Зярліцы 7–10×4–5 мкм, эліпсоідныя — Вільготнік чырванелы (с. 140).
11(4). Шапачка 3–5 см у дыяметры, спачатку пукатая, са згладжаным гарбком, пазней пляскатараспасцёртая, часам увагнутая, з хвалістым краем, гладкая, белая або з ружовымі плямамі ці жаўтлявая ў цэнтры, вільготная ці сухая. Мякаць мяккая, з прыемным смакам, без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, рэдкія, тоўстыя, белыя. Ножка 3–6×0,3–0,5 см, цыліндрычная, да асновы часта звужаная, суцэльная, белая. Зярліцы 7–9×5–6 мкм, авальная — Дугапластовец муражовы (с. 163).
— Шапачка 1,5–3 см у дыяметры, званочкавая, потым пляскатая ці крыху пукатая або ўвагнутая, з тонкім рубчастым краем, бялявая, пры падсыханні чыста-белая, гладкая, сухая. Мякаць тонкая, белая, з прыемным смакам і без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, рэдкія, каля мякаці тоўстыя, да краёў больш тонкія
106 👁