рудая; унутраная (на дыску) — чырванева- або вохрыста-карычневая. Мякаць тонкая, шчыльная, аднаго колеру з паверхняй, на смак прэсная, без асаблівага паху. Зярліцы 12–16×7–8 мкм, падоўжана-эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Вушка заечае (с. 143). — Пладовае цела чаша- або сподкападобнае ................................... 4 4(3). Пладовае цела 3–8 см у дыяметры, сядзячае, часам з няправільна загнутым краем, на дыску аранжава-чырвонае, звонку святлейшае, з бялявым мучністым налётам, тонкамясістае, крохкае. Мякаць бялявая, з прэсным смакам, без асаблівага паху. Зярліцы 15–18×9–12 мкм, эліпсоідныя, з завостранымі канцамі і сеткавадзідкавай абалонкай, бясколерныя — Сподачніца светла-чырвоная (с. 216). — Пладовае цела 2–5 см у дыяметры, сядзячае, спачатку амаль куляватае, з узростам раскрываецца да сподкападобнага, часам з крыху хвалістай паверхняй, з загнутым у сярэдзіну краем, звонку бялява-шэрае, на дыску карычнева-бурае. Мякаць тонкая, крохкая, з рудзявым адценнем, з прэсным смакам і слабым грыбным пахам. Зярліцы 15–18×7–9 мкм, эліпсоідныя, дробнабародаўкавыя або шурпатыя, бясколерныя — Сподачнік гурбячковы (с. 216). 5(2). Шапачка седлаватая, лопасцева-рассечаная, з хваліста-звілістым краем ....................................................................................................6 — Шапачка сеткава-ячэйкавая або складкава-маршчкаватая ........ 7 6(5). 2–3 см у дыяметры, з 2–4 хваліста-загнутых, зрэдку прырослых да ножкі, часцей вольных і адагнутых угару лопасцей, гладкая, уверсе светла-жоўтая, унізе крыху рудзявая. Мякаць тонкая, крохкая, бялявая, без асаблівага паху і смаку. Ножка 4–7×1,5–3,5 см, цыліндрычная, да асновы раўнамерна расшыраная, пустая, падоўжана-жалабатая, рабрыстая, бялявая. Зярліцы 15–19×10–12 мкм, шырокаэліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Сядловіца кучаравая (с. 225). — Шапачка 2–10 см у дыяметры, двух-чатырохлопасцевая (лопасці седлаватыя, з узнятымі краямі), хвалістая, светла-каштанава-карычневая. Мякаць тонкая, васкаватая, крохкая, бялявая, без асаблівага паху і смаку. Ножка 3–9×1–3 см, з адной-дзвюма падоўжанымі спадзістымі баразёнкамі, цыліндрычная, пустая, уверсе часам з лёгкім апушэннем, бялявая або з каштанавым адценнем. Зярліцы 18–24×7–9 мкм, шырокаэліпсоідныя, гладкія, з дзвюма кроплямі алею, бясколерныя — Глузд восеньскі (с. 154). 7(5). Шапачка 4–15 см у дыяметры, пустая, няправільнай формы, акругленая ці вуглаватая, у глыбокіх складках, зморшчынах, спачатку шакаладна-карычневая, пры выспяванні больш светлая, з бялявым парашком зерня. Мякаць тонкая, бялявая, васкаватая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁