Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
па хутарах i вёсках, па гарадках i гарадах Беларусь У агульным cnice грыбоў яны паказаны для кожнага віда. Такім чынам, Вы зможаце знайсці ў кнізе сярод іншых даўно запамятаваную, але добра знаёмую з дзяцінства назву. У народнай намінастыцы шмат чаго цікавага, трапнага i сакавітага, гэта сапраўды жывы струмень народнае мовы, народнае мудрасці. Але ж сустракаюцца i недахопы, недакладнасці, нават проста недарэчныя назвы, што аніякім чынам не стасуюцца з рэальнымі прыкметамі відаў. Таму мы прапануем для кожнага грыба i навуковую назву, аналітычна абгрунтаваную, сугучную з міжнароднай (лацінскай) i агульнапрынятай рускай назваю, такую, што адпавядае галоўнай адзнацы віда i моўным нацыянальным асаблівасцям. Зрабілі мы гэта цалкам згодна з патрабаваннямі сучаснага М іжнароднага Кодэксу батанічнай наменклатуры. Кожны грыб, такім чынам, у нашай кнізе мае сваю ўласную навуковую назву-тэрмін незалежнаад мясцовай, пашыранай традыцыйна. Пэўна, некаторыя з нашых наватвораў на першы погляд пададуцца так ці гэтак няўдалымі, нязвыклымі — напрыклад, глызнік для баравіка або гаёвік для абабкаў i асавікоў. Але мы для кожнага тэрміну прыводзім належную матывацыю i мяркуем, што азнаёміўшыся з ёю, скептычны чытач зменіць свой сумнеў на давер'е да аўтара i яго прапановы. Адзначым: тое, што з сучаснага навуковага позірку грыб трэба называць так, як мы даводзім, зусім не забараняе карыстацца, як i раней, звыклай назвай. Але ж абгрунтаваная дакладнасць — факт сур'ёзны, у навуцы без яго проста нельга абыходзіцца. Спадзяемся, што пры ўважлівым знаёмстве з кнігай чытачы падтрымаюць нашы высілкі i ў гэтым напрамку. Дык чытайце нашу кніжку, карыстайцеся ёю i ў лесе, блукаючы туманным ранкам з кошыкам па цудоўных лясных сцежках, i ў хаце, калі будзеце з асалодаю пераглядаць свае шчодрыя зборы, гатаваць смачныя духмяныя стравы або сушыць, саліць ці марынаваць грыбы ў запас. Хай заусёды шчасціць Вам на грыбных сцяжынках! Г. Сяржаніна, канд. біял. навук, I. Яшкін, канд. філал. навук, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

давере, сурёзны
8 👁
 ◀  / 440  ▶