ПРАДМОВА Дарагія чытачы! Прапануем Вам сваю новую кнігу "Грыбы i грыбная кулінарыя". Мы працягваем знаёміць Вас з самымі рознымі звесткамі пра біялагічныя асаблівасці i ролю грыбоў у прыродзе, у жыцці чалавека. У кнізе апісана 270 відаў, падабраных з такім разлікам, каб праілюстраваць багацце i разнастайнасць грыбнога свету Беларусі. Перавага аддадзена страўным грыбам, бо яны застаюцца ледзь не самым прывабным лясным дарункам нават пасля Чарнобылю, калі ўжыванне грыбоў даводзіцца значна абмяжоўваць з-за назапашвання ў іх небяспечных рзчываў, дзеля выключэння з эксплуатацыі шмат якіх грыбных нерушаў, забруджаных радыянуклідамі. Вядома ж, гаворка ідзе менавіта пра абмежаванне, а не пра поўную забарону збіраць грыбы ды ласавацца імі— трэба толькі рабіць гэта пад пэўным кантролем. А ён ёсць шмат у якіх населеных пунктах, на рынках. Шырокія магчымасці спажывання грыбоў паказаны ў шматлікіх рэцэптах грыбных страў, што мы назбіралі з кулінарных даведнікаў народаў розных краін, a таксама ў традыцыйнай беларускай грыбной кухні. Так што купляйце кніжку, гартайце яе старонкі з рэцэптамі, гатуйце па іх розныя стравы ды частуйцеся на добрае здароўе. Смачна Вам есці! Каб часам не памыліцца i не набраць нястраўных або нават атрутных грыбоў i не захварэць (а грыбныя ж атручэнні ох якія цяжкія!), мы пэўную ўвагу аддаем i гэтай трупе відаў, апісваем іх прыкметы, радзім, якунікнуць небяспекі. Закранаем у кнізе i такую цікавую справу, як магчымасці лекавання грыбамі. Некаторыя чытачы часам скардзяцца, што кнігі пра грыбы або іншыя біялагічныя аб'екты чытаць нецікава, нудна, бо апісанні відаў, маўляў, манатонныя, аднатыпныя, сухія. Таму мы вырашылі гэтую спецыфічную, але неабходную частку кнігі, падаць у выглядзе вызначальніка. Карыстаючыся ім, не станет пазяхаць ад нудоты, бо тут ёсць над чым папрацаваць "шэрым клетачкам", як любіў прамаўляць славуты літаратурны дэтэктыў Эркюль Пуаро. Праз вызначальныя ключы навуковыя асновы пазнавання наблізяцца i да тых, каму яны заставаліся нецікавымі, малавядомымі, бо i на самой справе праца з вызначальнікам падобная да рашэння крыжаванак ды іншых падобных забаў. Поспеху Вам у развязванні мікалагічных загадак! Адметнасць нашага новага твору — у наяўнасці вялікіх мовазнаўчых матэрыялаў пра грыбы. Па-першае, тут прыведзена болып за 2500 народных грыбных найменняў, што I. Яшкін збіраў цягам многіх гадоў
Дадатковыя словы
абекты
9 👁