Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
УДК 630.283.9(476)+641.55(083Л2) ББК 28.591(4Беи)+36.992 С 99 Аўтары: канд. біял. навук Сяржаніна Галіна Іванаўна; канд. філал. навук, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ Яшкін Іван Якаўлевіч. Рэцензенты: д-р біял. навук Б. I. Якушаў, канд. філал. навук Л. A. Сіманенка, канд. біял. навук Д. K. Шапіра. Сяржаніна Г. 1. C 99 Грыбы i грыбная кулінарыя: папул, энцыкл. давед. / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — М н.: Бел. асац. кулінараў, 2005. - 392 c. + прык. 50 c. ISBN 985-6081-34-3. Кніга прысвечана вышэйшым грыбам, якія адыгрываюць вельмі важную ролю ў прыродзе i гаспадарцы чалавека. На прыкладзе 270 відаў паказана багацце грыбнога свету Беларусі, апісаны грыбы найбольш пашыраныя i вельмі рэдкія, страўныя i гаючыя, паказаны іх нястраўныя i атрутныя двайнікі", утваральнікі мікарызы або паразіты дрэў, лясныя санітары" — разбуральнікі розных рэшткаў. Ёсць вызначальныя ключы з падрабязнымі відавымі дыягназамі i агульны спіс грыбоў, дзе для кожнага віда адзначаны ўмовы росту, час i месца пладанашэння, магчымасці выкарыстання, даецца беларуская (y тым ліку народная, прыкладна 2500 найменняў), лацінская i агульнапрынятая руская наменклатура. Ёсць безумоўна цікавы, новы, арыгінальны матэрыал аналізу народнай i навуковай наменклатуры; для кожнага віда прапанавана сучаснае. навукова абгрунтанавае найменне. У разделе, прысвечаным страўным грыбам, бсць парады па правільным збіранні, выкарыстанні грыбоў i шмат кулінарных рэцэптаў з кухні многіх народаў сусвету i з традыцыйнай беларускай кухні. Створаная на базе болып як 35-гадовых навуковых даследаванняў у галіне мікапогіі i лінгвагеаграфіі, напісаная у папулярным стылі, кніга адрасуецца нетолькі спецыялістам, але i болыи шырокаму колу чытачоў. УДК 630.283.9(476)+641.55(083.12) ББК 28.591(4Бей)+36.992 Рэкамендавана да друку дырэктарам Інстытута лесу Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі акадэмікам В. A. Іпацьевым. © Сяржаніна Г. I., Яшкін I. Я., 2005 © ГА "Беларуская асацыяцыя кулінараў", 2005 ISBN
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 440  ▶