Карта № 5. Назвы нізкі грыбоў: 1 — нізка; 2 — нізёлка; 3 — маток; 4 — матушка; 5 — вянок; 6 — вясло, вясла, вясёлка; 7 — вязка, вязанка; 8 — вешала; 9 — маніста; 10 — нітка; 11 — шнур, шнурок. не супадаюць матывацыя чытача і матывацыя носьбіта гаворкі той або іншай мясцовасці. У мясцовых назваў склалася свая гістарычная матывацыя, свая сістэма характэрных прыкмет. Таксама ў назвах адлюстравалася сваё светаўяўленне, свой вопыт, свае асацыяцыі. Кожны можа адчуць трапнасць беларускай мовы, арыгінальную самабытнасць у выражэнні аб'ектыўнай рэальнасці. Развіцце мікалагічнай наменклатуры і тэрміналогіі на Беларусі Матэрыял, сабраны на тэрыторыі Беларусі, даў магчымасць выбраць спецыфічныя мясцовыя тэрміны, прасачыць міграцыю назваў грыбоў з суседніх моў, выявіць адваротны ўплыў назваў з такой багатай на грыбы краіны, як Беларусь. Для ўсіх рэгіёнаў рэспублікі характэрна пэўная супольнасць мікалагічных найменняў. Адзначаецца таксама існаванне мясцовых, рэгіянальных сістэм. Яны выразна адрозніваюцца паміж сабой і ад сумежных суседніх моў (рускай, украінскай, польскай, літоўскай і латышскай). Некаторыя рэгіянальныя сістэмы на Беларусі маюць агульныя назвы і з больш аддаленымі мікалагічнымі сістэмамі (паўднёва-славянскай, нямецкай, французскай, лацінскай і грэчаскай).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁