Спелая порхаўка называецца пераважна гукапераймальна, з адлюстраваннем імітацыі працэсу расплывания спелай масы. Маладая порхаўка называецца ў сувязі з наяўнасцю белай глебы (масы) пладовага цела, з невялікай формай акруглых пладоў (напрыклад, буславы яйкі). Рускую назву дождевик часам ведаюць з кніг. Для абазначэння сям'i i парадку пархавікальныя выкарыстаны народныя назвы пархавік (пурхавік), каб пазбегнуць незразумелай па матывацыі субстытуцыйнай назвы дажджавік i немілагучнай калькі з лацінскай мовы. Кампактнасць, мясцовую сістэмнасць традыцыйных назваў грыбоў на Беларусі часам парушаюць занальныя назвы. Так, у паўночнай частцы рэспублікі грузды называюць падгробы. Паўднёвая частка рэспублікі традыцыйна ўжывае назву хругичы. Назва падгроб, відаць, не запазычана з эстонскай мовы са значэннем 'яма, упадзіна', якая знаходзіцца на шапачцы грыба. Верагодна, што назва адлюстроўвае форму ўвагнутай шапкі i паходзіць ад старажытнага славянскага слова гроб са значэннем «жупище, яма» (Паўма Бярында, 1992, с. 59). Адсюль слова grabas са значэннем магіла' лічыцца славянскім нават у літоўскай мове. 3 атрутных грыбоў адзначым мухомор. Па ўсёй тэрыторыі рэспублікі ведаюць субстытуцыйную назву мухомор мужчынскага роду. Але традыцыйна ад Дняпра i да Шчары з Ясельдай, ад Украіны i да Пскоўскай вобласці Pacii шырока, суцэльным масівам ужываецца форма мухомора жаночага роду. (Заўважаная даследчыкамі асаблівасць, што назвы пластковых грыбоў, як правіла, адносяцца да жаночага роду, захоўваецца i пры найменні мухаморы.) Назва звязваецца з паняццем 'мух атручваць, марыць'. На самым поўдні i на самай поўначы адзначаюцца фанетычныя формы, а магчыма яны маюць іншую матывацыю, якая нам не вядомая, — махамор, махамора. Каму не цікава ведаць, як у Беларусі называюць працэс непасрэднага нарыхтавання грыбоў у лесе. Аж па Мінск на паўднёвым усходзе i паўночным усходзе пануе выраз браць грыбы, а на паўночным захадзе ад Мінску, Ушач, Баранавіч i Драгічына інтэнсіўна ўжываюць выраз збіраць грыбы. У Карэліцкім i суседніх раёнах адзначаецца выраз рваць грыбы. Есць меркаванне, што мясцовыя жыхары захавалі нейкі рэгіяналізм. Ён адзначаецца ў гаворках Сенненскага i Слонімскага р-наў. Сушэнне грыбоў было асноўным спосабам назапашвання грыбоў. Такімі яны ішлі на продаж, такімі яны захоўваліся. На Гомелынчыне i аж да Мінску ўжываецца выраз нізка грыбоў, на паўночным усходзе, на Віцебшчыне, — маток, на захадзе, ад Мінску да Мядзела i Пастаў — вянок грыбоў (карта № 5). Такім чынам, шмат цікавага можа даць дасціпнаму розуму нават папярэдні аналіз народных назваў грыбоў. Даследчык i чытач можа пазнаёміцца з мясцовай намінацыяй грыбоў, знайсці спецыфічнае ў традыцыйнай матывацыі, што бывае вельмі няпроста выявіць. Тут часта
Дадатковыя словы
сямi
0 👁