Назва ваўнянка звязваецца з паняццем воўна', лахматым пакрыццём краю шапачкі. Наяўнасць характэрнага для яе белага соку паслужыла ўзнікненню назваў малочнік, малочніца, кароўка, кабыла i інш. Паводле іншых мясцовых асацыяцый узніклі назвы валавянка (колер вадкага волава, відаць, для ваўнянкі белай), валовік (колер валоў). У некаторых мясцовасцях i да гэтага часу ваўнянкі не ўжываюць у ежу, што, магчыма, дало падставу называць іх салдацкія, воўчыя рыжкі. У мясцовасцях, дзе іх нарыхтоўваюць у запас, грыбы ваўнянкі называюць мачонік, мачонка. Аднакарэнныя назвы ваўнянкі вядомыя ў рускай, украінскай, польскай, літоўскай мовах. На захадзе рэспублікі з ваўнянкай звязана многа паданняў, якія іх забараняюць есці, лічаць нават шкоднымі. У гэтым трэба бачыць уплыў заходнееўрапейскай, нямецкай культуры, дзе ваўнянка, як i рыжок, лічацца шкоднымі для здароўя грыбамі. Агульнапрынятая назва сыраежка адрозніваецца толькі фанетычна: на поўдні рэспублікі пануюць формы з коранем -сыр- (сыраежка, сыравежка, сыраежа). 3 гэтым коранем адзначаюцца назвы на ўсходзе i на паўночным захадзе, якія бы падковай акаляюць тэрыторыю рэспублікі. Центральная частка рэспублікі i прылеглыя мясцовасці бліжэй да поўначы i захаду захоўваюць назву з коранем -cyp- (суравежка, суравежа, сураежка, сураежа). У суседніх рэспубліках шырока ўжываецца назва з коранем -сыр-. Агульнапрынятая матывацыя 'есці сырымі' i цэнтральнае месцазнаходжанне на вялікім абшары форм з элементам -ы- з'явілася асновай для прыняцця за наменклатурны тэрмін форму сыравежка. Яна была прынята ў працах В. Ф. Купрэвіча. Цікава, што валуй ведаюць паўсюдна i сінонімы да яго адзінкавыя. Назвы апенька, апенка пашыраны на тэрыторыі ўсёй рэспублікі, а форма мужчынскага роду апенёк, апенік, апянок канцэнтруецца галоўным чынам у заходняй частцы Палесся, а таксама адзначаецца на ўсходзе Палесся, на поўдні Гомельшчыны. Форма апёнак (апёнкі мн. лік) не з'яўляецца традыцыйнымі, іх можна пачуць як «культурныя словы» i часцей у мясцовай адміністрацыі, у нарыхтоўшчыкаў. Форма апяты мн. ліку адзначаецца там, дзе былі ў мінулым ваенныя пасяленні i ёсць цяпер рускія перасяленцы. Назвы апенькі (i іх розныя фанетычныя варыянты) сустракаюцца на тэрыторыі ўсёй Украіны (картатэка Атласа ўкраінскай мовы, Кіеў). Паходжанне звязваецца ca значэннем пень', 'грыбы, якія растуць каля пня'. Порхаўка. Гэты грыб яшчэ не ўвайшоў у рацыён жыхароў Беларусь Усе ведаюць, што можна ўжываць маладыя целы ў ежу, але гэтага звычайна не робяць. Існуе некалькі назваў порхавак. Найменні з коранем -порхсустракаюцца на тэрыторыі ўсёй краіны. Назвы з коранем -пурхадзначаюцца на ўскрайках рэспублікі (на поўначы, усходзе, паўднёвым захадзе
Дадатковыя словы
зявілася, зяўляецца
4 👁