грыба. Вось тыповае мясцовае апісанне: «Смаршкі нізенькія, шырочанькія, маршчыны» (в. Язвы Крупскага р-на). Назва страчок у гаворках сустракаецца радзей (як i сам від, паводле сведчання грыбаўнікоў) i ўспрымаецца з цяжкасцю, часцей як прыдатак смаржкі-страчкі. Таму адзначаюцца адказы тыпу «Страчок — нешта не прыдумала [не прыпомню], я іх не ведаю» (в. Язвы Крупскага р-на). Можна меркаваць, што лакальнымі мясцовымі назвамі смарчковых на паўднёвым захадзе з'яўляюцца грыбау цвет i глузд мозг' (па форме складак, па будове грыба), а ў басейне Дняпра— вясёлка, весялок, асялок (па веснавым часе з'яўлення смаржкоў). Для масляка большую частку рэспублікі займае назва казёл (паўночны усход) i казляк (паўночны захад). На паўднёвым усходзе пашырана назва маслюк, а на паўднёвым захадзе — масляк. Назвы з коранем -маслпашыраны ва ўсіх славянскіх мовах. Пры адрозненні масляка зярністага i масляка позняга існуюць цяжкасці, блытаніна ў назвах афіцыйных тэрміналагічных i мясцовых. Можа гэтыя грыбы лепш бы адрозніваліся, калі б называліся масляк зярністы — казелька i масляк позні — казёл. Тады б не было непаразуменняў i ва ўжыванні рускіх назваў масленок i козляк. Карта № 4. Беларускаўкраінскія ізалексныя зоны назваў пячурыцы: 1 — пячурка; 2 — печурыца
Дадатковыя словы
зяўлення, зяўляюцца
4 👁