Карта № 3. Беларускаўкраінскія ізалексныя зоны назваў абабка: 1 — абабка, бабка; 2 — беразняк. Французская па паходжанні назва шампіньён пашырана ў большай частцы Беларусь Даследчыкі XIX ст. адзначаюць яго мясцовыя найменні пячары, печурыцы (як назвы страўных грыбоў) (Симонов, 1890). Паходзіць назва ад дзеяслова пячы (што i рабілі пастухі, начлежнікі на пашы). На тэрыторыі Беларусі, ва ўсходняй частцы Палесся існуе назва печурыца, а ў заходняй — пячурка. На Украіне шырока i амаль паўсюдна вядома назва печериця i розныя яе варыянты (картатэка Атласа ўкраінскай мовы. Кіеў). Украінская зона пашырэння назвы печурыца заходзіць на тэрыторыю Беларусі толькі ў раёне правабярэжжа p. Случ (карта № 4). Аналіз мясцовага беларускага наймення сведчыць аб вядомай агульнасці назваў для змаршчковых грыбоў — смаржкоў i страчкоў, назвы якіх блытаюцца. На думку В. Ф. Купрэвіча, якую ён неаднаразова выказваў Г. I. Сяржанінай, яны калісьці былі пераблытаныя. Сапраўды, назва строчок, відаць, паходзіць ад знешняй формы шапачкі смаржкоў, якая быццам высцеганая вертыкальна выцягнутымі ці акругленымі ямачкамі. Найменне смаржок або лепш змаршчок павінна належыць грыбу з шапачкай, пакрытай звілінамі, падобнымі да мазгавых, зморшчанай, як кавалачак змятага аксаміту, што, як бачым, адбіваецца на мясцовых назвах
Дадатковыя словы
печерйця
7 👁