Карта № 2. Беларускаўкраінскія ізалексныя зоны назваў асавіка: 1 — краснюк; 2 — краснагаловец; 3 — асавік. Даследчыкі лічылі паўднёва-ўсходнюю назву падаба 'бак першым беларускім наменклатурным тэрмінам да іншых мясцовых назваў абабка. На паўночным усходзе рэспублікі пашырана назва абабак, бабак, падбабак. У Гродзенскай, часткова Мінскай, у раёнах Бягомля i Докшыц бытуе назва чашчавік, чашчэвік i іншыя аднакарэнныя найменні. У раёнах Мсціслаўля, Крупак, Сянно i Талачына распаўсюджана назва абабка грыбок. Есць тэрыторыя ca старой фіксацыяй назваў, як, напрыклад, Друцкая, дзе, паводле Баркалабаўскага летапісу (1604 г.), назва ляднік адзначана ўжо на самым пачатку XVII ст. Назва падбярозавік з'явілася ў выніку субстытуцыі, а таксама магла быць прынесена былымі бежанцамі жыхарамі Гродзеншчыны з глыбіні Pacii, дзе яны знаходзіліся з 1914 да 1925 года. Назвы абабка, бабкя жаночага роду пашыраны не толькі на паўднёвым захадзе Беларусі, але i на тэрыторыі Украіны, дзе растуць грыбы (аж да стэпу). Відаць, самастойным шляхам узніклі найменні абабка беразняк у Закарпацкай вобл. Украіны i Кобрынскім i Маларыцкім р-нах Брэсцкай вобл. Беларусі (карта № 3). Наконт позняга паходжання шырока вядомых назваў абабак, абабка існуюць розныя думкі. Адны звязваюць абабак з бабець маршчыніцца', другія з баба пень' (Эт. сл. бел. м., 1978). Таксама acaцыюецца найменне абабак з паняццем 'мяккі грыб
Дадатковыя словы
зявілася
6 👁