Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Малаполыичы i на поўначы Шлёньска (Bartnicka-Dabkowska, 1964). На паўднёвым захадзе гэты грыб называецца краснагаловік, краснагаловец па чырвонай афарбоўцы шапачкі грыба. На паўднёвы ўсход ад Гомеля i Мазыра гэтыя назвы не распаўсюджаны. Затое назвы з коранем -красыпануюць на тэрыторыі Украіны (картатэка Атласа ўкраінскай мовы, Кіеў). Назва краснагаловік займае абшар па лініі на поўдзень ад Мазыра i Гомеля да Веткі, Кармы, Чэрвеня, Жлобіна, Глуска, р. Случ, вяр'хоўя р. Нёман у Беларусі i з другога боку паўночны захад Украіны па лініі Закарпацкая — Палтаўская вобласці (карта № 2). На болыпай частцы паўночнага ўсходу Беларусі ужываецца. назва асінавік, падасінавік, асіннік. Да яе на захадзе прымыкае тэрыторыя з распаўсюджаннем назваў таго ж кораня: асавік, асовік, асовіч, асавяк, савяк. Абшар з гэтай назвай мае працяг натэрыторыі Полыпчы (на паўначна-ўсходнім Мазоўшы, на Варміі i Мазурах, дзе бытуе назва osak) (Bartnicka-Dabkowska, 1964). Адзінкавыя назвы гэтага ж кораня адзначаюцца на ўзмежжы Украіны з Беларуссю. У Беларусі назва дрэва аса асіна' ў гэтай зоне адзначаецца нават там, дзе няма назвы грыба з такім жа коранем (Клімчук, вусн. паведамленне). Адсюль відаць, што назва асавік знаходзіцца пад напластаваннем субстытуцыйнага наймення падасінавік, а таксама назваў з коранем -красн. Карта № 1. Беларускаўкраінскія ізалексныя зоны назваў баравіка: 1 — праўдзівы грыб, справядшвы грыб, шчыры грыб, просты грыб; 2 — добры грыб; 3 — грыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярхоўя
4 👁
 ◀  / 440  ▶