рэспублікі казлякамі называюць yce грыбы апрача баравіка. Toe ж знаходзім, напрыклад, у акце за 1624 г, які адносіцца да сяльца Прошчыцы, сёл Васілішкі i Заполле Слуцкага княства (цяпер гэтыя вёскі ўваходзяць у склад Слуцкага раёна Мінскай вобласці), дзе адзначаецца, як i цяпер, агульная назва грыбоў (без баравіка) козлеки i, відаць, традыцыйнага тут наймення падасінавіка — осовяк. Чытаем: «...онъ несетъ кашель козлеков и коли я почела дивоватисе, што так много козлековъ набрал и вздыму дей на верху одинъ осовякъ, аж только зверху осовеками замощоно и закрыто..., ходеч у лесъ... у козлеки,...въ коробце выносилъ...» (Акты, изд. Вилен, арх. к., т., XVIII, с. 270-271, 1624). Для нястраўных грыбоў агульнай i самай пашыранай назвай з'яўляецца найменне з коранем -воўк-: воўчы грыб, ваўчыны, ваўкоў ці ваўковы грыб. Апрача таго, на тэрыторыі Беларусі ёсць зона, дзе агульнай назвай нястраўных грыбоў выступаюць i такія: сабачыя грыбы, мышыныя грыбы, машакі ці мышакі, благія грыбы, паганыя грыбы, жабячыя грыбы, дзікія грыбы, дрэнныя грыбы, дурныя грыбы, авечыя грыбы, таварачыя грыбы. Мяркуюць, што, паводле старажытных уяўленняў, нястраўныя грыбы мелі свайго гаспадара, пачынальніка i абаронцу (свой татэм). Пакуль ніхто яшчэ не адзначыў, каб вужы, напрыклад, елі грыбы i менавітатыя, што не ядуць людзі. Назвы, якія займаюць кампактныя тэрыторыі, маюць працяг i за межамі рэспублікі. Цэнтральнае месца ў найменнях займае баравік. Назва баравік вядома ўсім жыхарам рэспублікі i нават у паўднёва-заходняй частцы Брэстчыны, дзе ён называецца грыб. Назва баравік была пашырана i ў XIX ст. на ўсёй тэрыторыі Беларусь Назва баравікагрыб, пануе на поўдні Беларусі (апрача басейна ракі Пціч i левабярэжжа p. Случ) (карта № 1). Гэтая назва вядома аж да стэпавай часткі Украіны (i ў Закарпацкай i Палтаўскай абласцях). Адпаведна на паўднёва-заходняй частцы РБ падковападобна распаўсюджаны таксама ўдакладняльныя варыянты назвы грыба баравіка'. Так, добры грыб, дабрак пашыраны на паўднёвым усходзе рэспублікі, канцэнтруюцца на тэрыторыі паміж Гомелем, Жлобінам i Чачэрскам, таксама у Бабруйскім, Чачэрскім, Уздзенскім, Стаўоцоўскім раёнах. Найменні ж праўдзівы грыб, справядлівы грыб, шныры грыб пашыраны на паўднёвым захадзе рэспублікі, ад ракі Случ i да вытокаў Нёмана. Назва баравік запазычана ў навуковыя наменклатурныя сістэмы польскай, літоўскай, украінскай i рускай моў. У польскай народнай мове назва баравік лічыцца «школьнай» (Bartnicka-Dabkowska, 1964). На ўсходзе Полынчы, Літвы у беларускіх гаворках шырока ўжываецца гэта назва. У рускай мове боровик з'яўляецца першым сінонімам да назвы белый гриб. Беларуская традыцыйная літараіурная назва чырвонагаловік пашырана на абшары Гродзенскай вобласці, на ўсходзе Літвы (Атлас літ. м., 1977, к. № 98), на Беласточчыне ў Польшчы (Kuzmiuk, 1989). Азначэнне чырвоны ў назве чырвонагаловіка адзначаецца ў гаворках Велькапольшчы
Дадатковыя словы
зяўляецца, козлекй, стаўбцоўскім
5 👁