Беларуская мікалагічная наменклатура i тэрміналогія 3 аналізу народнай грыбной наменклатуры i лінгвагеаграфічных матэрыялаў На тэрыторыі Беларусі расце мноства відаў грыбоў, шмат якія з іх гістарычна маюць свае назвы. Каля дзвюх з паловай тысяч найменняў сабрана намі на тэрыторыі Беларусь Для параўнання распісаны ўсе даступныя друкаваныя i рукапісныя крыніцы, у якіх сустракаюцца мясцовыя назвы грыбоў, а таксама сабраны назвы з тэрыторый сумежных рэспублік. Аналіз паказвае, што натэрыторыі Беларусі ёсць i лакальныя сістэмы мясцовых найменняў грыбоў. Ад узаемадзеяння іх (сістэм цэлых зон, асобных мясцовасцяў) утварыліся сінанімічныя рады назваў грыбоў. У розныя часы гэтаму спрыяла міграцыя, рухомасць насельніцтва, эканамічныя фактары, а таксама субстытуцыя польская i руская, у паграніччы — украінская i літоўская, латышская. Да гэтага часу захаваліся традыцыйныя зоны, мікраарэалы пашырэння назваў. Аналіз сведчыць аб вялікай сталасці мясцовых назваў, традыцый, ранейшых уяўленняў аб грыбах, фактараў мясцовай i немясцовай культуры, гісторыі народа. Калісьці на Беларусі, як i ў іншых славян, грыбы называліся губы, губякі, а у XV-XVI стст. — губы i грыбы, пазней — толькі грыбы (Васильков, 1966). Назва губа захавалася ў нас у паўднёва-заходніх гаворках як рэшта, а ў паўднёвых славян яна пануе i зараз. У паўночнаўсходніх беларускіх гаворках назвы губа, губелъ, губяк таксама захавалі гэтае значэнне, але ў пасіўным запасе; яны часта асацыіруюцца з трутавіком. Паводле народнай класіфікацыі, грыбы падзяляюцца на страўныя, якія можна ўжываць у ежу, атрутныя, якімі можна атруціцца, i шкодныя, якія псуюць расліны, драўніну, будынкі i г. д. У якасці агульнай назвы страўных грыбоў, апрача грыб i губа, можа выступаць любая назва страўных у гэтай мясцовасці грыбоў пры станоўчай характарыстыцы (i назвы атрутных грыбоў пры адмоўнай характарыстыцы), напрыклад: набрала абабкаў (г. зн. усялякіх грыбоў i баравікоў), казлоў, махавікоў, сыравежак; хадзіла ў мухоморы, вужоўкі, г. зн. брала ўсе). На поўдні
12 👁