тым ліку навуковая, i ўсе народныя назвы. Тут паказаны таксама час i месца плоданашэння, адзнакі па магчымасці выкарыстання грыба. Каб не памыліцца пры вызначэнні, трэба ўважліва прачытаць i тэзу, i антытэзу, бо гэта дапаможа абраць правільны шлях вызначэння. Часам прыкметы няпэўныя, расплывістыя; у такіх выпадках можна прайсці i па тэзе, i па антытэзе, імкнучыся да максімальнага супадзення прачытаных прыкмет з прыкметамі грыба, які вызначаецца. Вызначыць да віду, натуральна, можна тыя грыбы, што апісаны ў кнізе; падобныя да іх — толькі да роду, сям'i або парадку. Вызначенне трэба пачынаць з першага ключа: ён адразу направіць на правільны шлях, дапаможа арыентавацца ў разнастайным грыбным свеце. Вызначальныя табліцы ў натай кнізе пабудаваныя на поўных дыягназах, з улікам мікрааналізу. Аднак гэта не азначае, што карыстацца вызначальнікам можна толькі з мікраскопам: у шэрагу выпадкаў дастаткова ведаць колер зерлевага парашку, бо па ім можна меркаваць пра афарбоўку зярліц (пад мікраскопам яны будуць крыху святлейшыя). Каб з поспехам карыстацца вызначальнымі ключамі, трэба ўважліва азнаёміцца з тым раздзелам кнігі, дзе падрабязна апісаны крытэрыі, якімі карыстаюцца пры вызначэнні (гл. с. 8-16). Каб спрасціць карыстанне кнігаю i не абцяжарваць чытачоў, асабліва недасведчаных, складанай сістэматыкай i тэрміналогіяй, мы апускаем у "Агульным спісе грыбоў Беларусі" падрабязны падзел на парадкі, сем'і i класы, ужо паказаныя ў вызначальных ключах. Для кожнага віда адзначаем толькі прыналежнасць да сям'i (у дужках пасля назваў). Грыбы апісваем проста ў алфавітным парадку: гэта палегчыць карыстанне кнігаю, асабліва пошук відаў, канкрэтных у кожным выпадку. Кожны грыб у кнізе паказан на каляровым малюнку; яны зроблены паводле шматтомнага выдання (атласу) (Michael-Hennig, 1960,1964,1967, 1968, 1970, 1975). Пры вызначэнні грыбоў выкарыстаны спецыяльныя даведнікі i вызначальнікі (Васильков, 1948; Горленко и др., 1976; Лебедева, 1937, 1949; Пармасто, 1965; Смицкая, 1980; Сосин, 1973; Moser, 1955, 1961, 1978 ды інш
Дадатковыя словы
семі, сямi
4 👁