Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Лічбы, гэтыя, вядома, нельга разглядаць як канчатковыя, бо планамернае вывучэнне непластковых макраміцэтаў, у тым ліку усіх адзначаных, акрамя шапачкавых, па сутнасці, яшчэ толькі пачалося, i на тэрыторыі рэспублікі, безумоўна, будуць знойдзеныя многія прадстаўнікі гэтых пакуль мала вывучаных грыбоў. На карысць сказанага сведчыць той факт, што амаль кожны год мікатэка Інстытута папаўняецца некалькімі відамі, новымі для краіны; не выключана ў нас наяўнасць пэўнай колькасці правізарных відаў — знойдзеных ў падобных умовах на суседніх тэрыторыях, а на Беларусі пакуль яшчэ не выяўленых. У мікатэцы ёсць шмат рэдкіх відаў. 3 аскавых грыбоў гэта мясоўнік круглы, грабянёк залацісты; з базідыяльных — махавікі паразітны i чырвоны, вільготніца пярэстая, похвіца дробная ды іншыя грыбы. Асабліва цікавыя знаходкі падземных грыбоў, якія нават пры спецыяльным пошуку выяўляюцца вельмі рэдка. Сярод іх — землеарэшак жаўтлявы, труфлі бялявая i шаўкавістая, адзначаныя ў СНД пакуль толькі на Беларусі; труфля чырвона-бурая, знойдзеная таксама ў Падмаскоўі, на Украіне i ў Прымор'і (Морочковський и др., 1969; Васильева, 1978; Горленко и др., 1976). У канцы XIX стагоддзя для Белавежскай пушчы адзначалася каштоўная страўная труфля летняя (Biocski, 1889), але нам яе знайсці пакуль што не давялося. Таму мы палічылі неабходным аднесці гэты грыб да ліку зніклых або знікаючых i ўключылі яго ў Чырвоную кнігу РБ. Нават такі кароткі агляд паказвае, як багата i разнастайна прадстаўлены вышэйшыя грыбы ў мікабіёце нашага рэгіёна. Вядома, падрабязна спыніцца на ўсіх у межах адной кнігі немагчыма, таму ніжэй мы падаем толькі частку грыбоў з выяўленых на Беларусь Сярод 270 відаў, апісаных у кнізе, ёсць прадстаўнікі ўсіх асноўных груп макраміцэтаў, у тым ліку грыбы, цікавыя па сваім значэнні, жыццёвай форме або распаўсюджанні. Спадзяемся, што, азнаёміўшыся з імі, чытачы атрымаюць пэўнае ўяўленне пра багацце грыбнога свету нашай рэспублікі. Падрабязныя апісанні грыбоў даюцца ў вызначальніку — той частцы кнігі, з дапамогаю якой вызначаецца відавая прыналежнасць біялагічнага аб'екта. Пэўная частка нашых чытачоў, відаць, мае вопыт работы з такой літаратурай; тым жа, хто яшчэ не карыстаўся даведнікам такога сэнсу, нагадваем, як гэта робіцца. Вызначальныя табліцы мы склалі па прынцыпе дыхатамічнага ключа, з двух ступеняў: тэзы (з парадкавым нумарам) i антытэзы (ca знакам мінус). Прыкметы грыбоў згрупаваныя такім чынам, што яны ўзаемна выключаюць адна адну. Параўноўваючы з імі грыб, выбіраюць тыя з прыкмет, якія найбольш падыходзяць, i ідуць па ключы да канцавой ступені, дзе знаходзяць апісанне ўсіх прыкмет грыба (пладовага цела) i яго назву. Ступень канчаецца спасылкай (у дужках) на старонку ў агульным спісе макраміцэтаў. А там прыведзеныя ўсе неабходныя звесткі пра грыб: яго міжнародная (лацінская) назва, традыцыйная руская i беларуская, у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекта, прыморі
5 👁
 ◀  / 440  ▶