Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
удалых папулярных брашур пра страўныя, атрутныя i падазроныя грыбы (1929-1932), В. Ф. Купрэвіч апублікаваў артыкул «Грыбы Смалявіцкага раёна (Міншчына)», які не страціў свайго значэння i ў нашы дні (Купрэвіч, 1931). Ён змяшчае 150 відаў грыбоў; паказаны характэрныя месцы жыцця, феналогія плоданашэння, даюцца мясцовыя назвы i магчымасці выкарыстання грыбоў. Большую частку спісу складаюць гіменаміцэты з парадкаў афілафаральныя i агарыкальныя. Ёсць яшчэ некалькі публікацый Ф. Ф Захарыча — знаўцы спосабаў перапрацоўкі i выкарыстання грыбоў (1931, 1950, 1960), В. Чемелава (1931). Усе гэтыя працы даўно ўжо сталі бібліяграфічнай рэдкасцю i мала вядомыя нават спецыялістам. Такім чынам, відавочна, што спачатку вывучэнне макраміцэтаў праводзілася ў Беларусі спарадычна, ад выпадку да выпадку, датычылася невялікіх тэрыторый i не магло, натуральна, даць колькі-небудзь поўнага ўяўлення аб разнастайнасці вышэйшых грыбоў. Толькі ў другой палове мінулага стагоддзя у Нацыянальнай Акадэміі навук пад кіраўніцтвам акадэміка В. Ф. Купрэвіча пачаліся планамерныя даследаванні грыбоў, у тым ліку i вышэйшых; яны працягваюцца i сёння. Намаганнямі спецыялістаў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча створана калекцыя грыбоў (мікатэка), буйная i, бадай, адзіная ў рэспубліцы: тут прадстаўлена звыш за 1500 відаў макраміцетаў з розных сістэматычных груп. Як ўсюды ў Еўропе i, магчыма, ва ўсім свеце, у нас найболын пашыраныя i разнастайныя пластковыя (шапачкавыя) базідыяміцэты — больш за тысячу відаў. Пераважаюць сярод іх сем'і радоўкавых, павуцінневых i сыравежкавых; самымі значнымі па аб'ёме (колькасці відаў) — роды павуцінавік, сыравежка, бома (міцена), малачай, радоўка i лейкавіца: разам яны складаюць больш за 40% усіх шапачкавых грыбоў. Такія ж суадносіны характэрныя i для іншых рэгіёнаў СНД, у прыватнасці для еўрапейскай яго часткі, Сібіры, Прыморскага краю. Гэта значыць, что наша рэспубліка, відаць, не выходзіць за межы агульнай заканамернасці развіцця кампаненту вышэйшых грыбоў прыродных цэнозаў. Што да геаграфічнага пашырэння, дык гэту частку мікабіёты (грыбнога насельніцтва) можна класіфікаваць як галарктычна-барэальную ca значным удзелам мультырэгіянальнага элементу. Грыбы маюць еўрапейскі, еўразійскі, еўразійска-амерыканскі арэалы, або больш распаўсюджаныя — з мультызанальным ці касмапалітным арэаламі, г. зн. сустракаюцца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды (Сяржаніна, 1994). На долю афілафаральных (непластковых) прыпадае значна менын грыбоў — каля 300 відаў (Галаўко, 1983); на долю гастэраміцэтаў — яшче меней — прыкладна 40 відаў. Да аскавых макраміцэтаў належаць каля 100 відаў; пераважная большасць іх — сподачнікавыя грыбы (Сяржаніна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, семі
4 👁
 ◀  / 440  ▶