Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Нягледзячы на тое, што насельніцтва Беларусі здаўна цікавіцца i карыстаецца грыбамі, вывучэнне іх доўгі час было ў заняпадзе, a калі i вялося, то без пэўнай сістэмы. Але некаторыя дадзеныя спецыяльная літаратура ўсё ж мела. Першыя звесткі пра грыбы Беларусі ёсць у «Матэрыялах да геаграфіі i статыстыкі Pacii», дзе ў апісанні прыроды Гродзенскай губерні прыводзіцца 17 відаў страўных грыбоў (Бобровский, 1863), а для Магілёўшчыны даецца пералік агульнавядомых шапачкавых грыбоў, сярод якіх упамянутыя такія віды, як баравік, масляк, махавік жоўта-буры, мухомора чырвоная i іншыя грыбы (Чоловскии, 1882). У гэтым выданні грыбы падаюцца толькі за адным разам з вышэйшымі раслінамі або пры апісанні расліннасці краю наогул. Спецыяльнаму ж вывучэнню зерлевых раслін, да якіх аж да нядаўняга часу далучалі i грыбы, прысвечаныя працы вядомага польскага батаніка Францішка Блоньскага. У канцы мінулага стагоддзя ён апублікаваў вялікія спісы зерлевых раслін, сабраных у Белавежскай i іншых путчах. У адным ёсць каля 70 відаў макраміцэтаў; галоўнае ядро складаюць шапачкавыя (53 віды) з сем'яў трубачкавыя, радоўкавыя, павуцінневыя. У другім спісе, таксама вельмі значным па аб'ёме, большую частку ўтвараюць таксама шапачкавыя — 111 відаў з 145 памянутых (Biocski, 1888, 1889). Крыху пазней побач з паразітнымі грыбамі для Беларусі прыведзены веяровік звычайны (Kastory, 1912), а для Міншчыны сярод грыбоў іншых сістэматычных груп адзначана 16 відаў страўных i атрутных грыбоў (Шембель, 1913). Пачатак даследаванням флоры грыбоў на Беларусі ў савецкі перыяд быў пакладзены вядомым міколагам Л. А. Лебедзевай. У пачатку 20-х гадоў спецыяльнай экспедыцыяй БІНа АН СССР (г. Ленінград) было зроблена геабатанічнае апісанне Мінскай i Магілёўскай губерняў; у час яго збіраліся i грыбы. Па матэрыялах збораў апублікаваны тры спісы грыбоў i міксаміцэтаў Беларусі. У найбольш значным па колькасці макраміцэтаў спісе адзначаны 41 від шапачкавых грыбоў i каля 20 відаў з іншых сістэматычных труп; у другім — 4 віды макрагрыбоў (Лебедева, 1925, 1925а, 1934). Адначасова ў геабатанічным апісанні паўднёвай Беларусі адзначана некалькі відаў ксілатрофных грыбоў на дрэвах i кустах (Савич, Высоцкий, 1925). Пазней быў апісаны новы для навукі від з Беларусі — павуцінавік страўны — папулярны ў нас грыб пад назвай «таўстуха» (Лебедева, 1949). Дарэчы, гэты від, відаць,— эндэмік мясцовай флоры, бо пакуль яшчэ нідзе не адзначаўся апрача нашай рэспублікі (Нездойминого, 1983). У невялікім, але ёмістым спісе грыбоў з наваколля Ваўкавыска побач з прадстаўнікамі іншых сістэматычных груп пералічана амаль 40 відаў макрагрыбоў (Tumilowiczowna, 1935). Значны ўклад у развіццё беларускай мікалогіі зрабіў вядомы савецкі міколаг i фізіёлаг В. Ф. Купрэвіч. Першыя навуковыя i краязнаўчыя яго працы датычыліся вывучэння макраміцэтаў. Акрамя некалькіх вельмі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, нездоймйного, семяў, чоловскйй
3 👁
 ◀  / 440  ▶