Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
бедныя лясы...» (Дубіцкая вол. Лідскага пав.), «Лясоў, якія даюць сродкі для збірання грыбоў i ягад, для развіцця промыслу, не знаходзіцца» (Глыбоцкая вол. Дзісненская пав.); У Ковенскай губ:. «Лясы тут найболып лугавыя, a таму ягады i грыбы трапляюцца рэдка» (Грушлаўская вол. Цяльшэўскага пав.). «У лясах, большая частка якіх балоцістыя, няма ні грыбоў, апрача абабкаў, ні ягад, апрача журавін, i то не заўсёды бывае» (Гульбінская вол. Панявежскага пав.). Сяляне збывалі сырыя i сушаныя баравікі («чорныя» грыбы пакідалі сабе) на кірмашы ў бліжэйшых мястэчках i гарадах. На месцы сушаныя грыбы прадавалі скупшчыкам. Вялікая колькасць скупленых сушаных грыбоў (па 200-300 пудоў) збывалася традыцыйна з кожнага рэгіёна ў пэўныя гарады па-за межы названых губерняў. Так, з Мазырскага пав. Нараўлянскай вол. Мінскай губ., з Маркавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. везлі скупленыя грыбы ў Кіеў, Харкаў, Мікалаеў, Чарнігаў, Чарнобыль, a таксама ў Брагін, Любеч, Радуль, пасад Дабранку, у м. Паддабранку той жа Чарнігаўскай губ. У Маскву збывалі сушаныя баравікі з Капаткевіцкай вол. Мінскай губ., з Бобрскай вол. i м. Талачын Сенненскага пав., з Брацькаўскай вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ.; у Магілёў — з Сенненскага, Чэрыкаўскага, Чавускага паветаў. 3 таго ж Сенненскага пав. грыбы вывозілі ў Смаленск, Віцебск i м. Бешанкавічы. Рэгіён былой Віленскай губерні забяспечваў грыбамі Вільню (з Засвірскай вол. Свянцянскага пав.), Варшаву, Пецярбург (з Аранскай вол. Трокскага пав., з Свянцянскай вол. Свянцянскага пав.). Матэрыялы па Віцебскай губ. адлюстроўваюць вываз сушаных баравікоў з Сушкаўскай вол. Дрысенскага пав. у м. Прыдруйск. 3 Гродзенскай губ. сушаныя баравікі везлі прадаваць у іншыя гарады i губерні. 3 Ковенскай губ. грыбы, а таксама арэхі скуплівалі i везлі ў Лібаву. Былі i такія мясцовасці, куды грыбы прывозілі на продаж, дзе іх было мала. Напрыклад, купцы з Падольскай губерні скупленыя грыбы па 8 i 9 руб. перапрадавалі ў Дружылавічах Кобрынскага пав. па 10-11 руб. серабром за пуд. Архіўныя матэрыялы сведчаць пра тое, што пануючым спосабам нарыхтавання было сушэнне грыбоў (баравікоў). Адзначаны толькі адзінкавыя сведчанні, што грыбы мачылі (Себежскі пав. Віцебскай губ.) або салілі (Дварцовая вол. Брэсцкага пав.). Трэба адзначыць выказванні некаторых рускіх падарожнікаў аб грыбных багаццях у заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы на пачатку XIX стагоддзя. Напрыклад, ca слоў акад. Севергіна з Пецярбургскай акадэм ii, у Мінскай губ.: «Усякагароду грыбоў, г. зн. бярозавікаў, баравікоў, груздоў, валнух, рыжыкаў, махавікоў i іншых, па зарослых месцах багата радзіцца»; у Віцебскай губ.: «Усялякіх грыбоў радзіцца ў лясах вялікае мноства»; у Віленскайгуб.: «Па зарослых месцах радзіцца багата ўсякага роду грыбоў, якія: грузды, рыжыкі, баравікі, бярозавікі i іншыя» (Зябловскии
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зябловскйй
4 👁
 ◀  / 440  ▶