Свіслацкай, Самуйлавічах, Падароскай, Поразаўскай, Талачманоўскай, Тарнапольскай, Гарнастаевічах, Роскай Ваўкавыскага пав., Антопальскай, Азяцкай, Асавецкай, Казішчанскай, Гарадзецкай Кобрынскага пав., Зубрыцкай, Нававольскай Сакольскага пав., Мураўёўскай, Мікіцінскай Пружанскага пав., Вялікарыце, Матыльскай, Войскай, КамянецЖыравіцкай, Турнянскай Брэсцкага пав., Хірышчанскай, c. Волька Бельскага пав., Крыпнянскай Беластоцкага пав.; у Віленскай губ.: Дубатаўскай, Гадуцішскай, Ністанішскай Аляксандраўскай, Засвірскай Свянцянскага пав., Радунскай, Пакроўскай, Вострынскай, Ляцкай, Лебядскай, Дубіцкай Лідскага пав., Празарокскай, Новапагосцкай, Друйскай, Мёрскай, Варапаншчынскай, Глыбокскай Дзісненскага пав., Сядліскай, Ліпнішскай, Крэўскай, Юрацішскай, Гальшанскай Ашмянскага пав., Ільінскай, Быстрыцкай, Сервіцкай, Аіцкай, Сядзецкай, Манькавіцкай, Лебядзёўскай, Крывіцкай, Будслаўскай, Вязынскай Вілейскага пав., Алькенікскай, Міжрэцкай, Сумілішскай, Аляксандраўскай Трокскага пав.; у Ковенскай губ.: Шкудскай Цяльшоўскага пав., Кейданскай Ковенскага пав., Анісцкай, Краснагорскай Новааляксандраўскага пав. Болыпасць адказаў сведчыць пра тое, што грыбы нарыхтоўваліся «для хатніх жыццёвых патрэб», «для ўласнага харчавання», «для сваёй патрэбы», «толькі як ласунак» i г. д. Вось некалькі тыповых адказаў: «Грыбы i ягады служаць толькі для мясцовага збыту; часам толькі грыбы збываюцца... сялянамі ў горад Мазыр» (Дудзіцкая вол. Рэчыцкага пав.); «Збіраемыя ягады i грыбы... служаць толькі для мясцовага ўжывання i вельмі ў малой колькасці прадаюцца» (Вызненская вол. Слуцкага пав.); «Асоб, якія займаюцца збіраннем» грыбоў як промыслам, няма, але калі грыбы з'яўляюцца, тады ахвота карыстацца імі ахоплівае ўсіх. Сабраныя грыбы сушацца, a ў такім выглядзе збываюцца, пераважна... не на вагу, а на погляд» (Ляскавіцкая вол. Мазырскага пав.). Мясцовыя жыхары таксама адзначалі абставіны, якія не спрыяюць багатаму росту грыбоў, напрыклад, у Мінскайгуб.: «...грыбы не растуць... па прычыне балоцістай мясцовасці...» (Лемяшовіцкая вол. Пінскага пав.); У Віцебскай губ.: «...мясціна гэта нізінная» (Галоўская вол. Люцынскага пав.), «...па балоцістай мясцовасці ў лясах грыбоў i ягад вельмі мала» (Люцынскі пав.), «...y лесе многа балот» (Себежскі пав.); у Магілёускай губ.: «Па абмежаванай колькасці лясоў... збіраннем грыбоў i ягад як промыслам ніхто не займаецца» (Высока-Гарадзецкая вол.); у Гродзенскай губ.: «...лясоў вельмі мала i тыя нанізінах» (Варацэвіцкая вол. Кобрынскага пав.), «...з-за адсутнасці паблізу лясоў» (Антопальская вол. Кобрынскага пав.), «...па малалікасці лясоў» (Лышчынская вол. Брэсцкага пав.),, «...лясы ў аддаленасці» (Літоўская вол. Брэсцкага пав.), «Лясныя мясцовасці не даюць ніякіх сродкаў да развіцця промыслаў у адносінах грыбоў i ягад» (Шылавіцкая вол. Ваўкавыскага пав.); у Віленскай губ.: «Лясы... вельмі мізэрныя адносна грыбоў i ягад...» (Эйшышская вол. Лідскага пав
Дадатковыя словы
зяўляюцца
7 👁