печах, лазнях, гумнах» (Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав.); «...іншым годам грыбы тут з'яўляюцца ў такой колькасці, што звяртаюць увагу ўсяго насельніцтва, якое збірае ў год каля 200 пудоў i больш на 2000 рублёў» (Іванаўская вол. Кобрынскага пав.); «лясы... багатыя на грыбы... баравікі, казлы, рыжкі, падбярозавікі i іншыя» (Бельская вол. Лепельскага пав.); «Лясы па збіранні у іх грыбоў i ягад даюць жыхарам промысел» (Дварцоўская вол. Брэсцкага пав.); «Баравы хваёвы лес на працягу 20 вёрстаў у наваколлі... маёнтка Забор'я, багатыя на грыбы» (Хаценчыцкая вол. Вілейскага пав.); «Ягад i грыбоў... ў іншы год бывае вялікае мноства» (гл. карту № 18 на с. 324). Паводле вусных паведамленняў сучасных мясцовых жыхароў, у некаторых вышэй адзначаных мясцовасцях багатыя запасы грыбоў захаваліся i па сённяшні дзень. Так, напрыклад, шмат грыбоў родзіць у лясах каля в. Крупеніна Астравецкага с/с. Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобласці (амаль штогод 9 мая многа высыпав асавікоў, як у 1968 г.), в.Ходцы Ходцаўскага с/с Сенненскага р-на Віцебскай вобл., в. Ульянавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. («Ульянаўская меснасць самая багатая на грыбы»), в. Латышова Плоўскаўскага с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл, («мужчына затры, чатыры разы за дзень набіраў 800-900 баравікоў»), в. Дужаўшчына Чавускага р-на Магілёўскай вобл, («грыбныя мясты»), в. Смаляніца Хараўскага с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл, i інш. Сведчанні аб тым, што грыбы растуць, але не даюць промыслу, адзначаюцца ў вял i кай колькасці валасцей, менавіта ў Віцебскай губ. *: Балціноўскай Люцынскага, Бабыніцкай Лепельскага, Балецкай, Уладзімірскай, Бяскатаўскай Гарадоцкага, Асуньскай Дзінабургскага, Вымнянскай, Янавіцкай Віцебскага паветаў; у Магілёўскай губ.: Баеўскай Горацкага, Хлыстоўскай, Коханаўскай, Высачанскай, Любавіцкай, Старасельскай Аршанскага, Лукаўскай, Сталбунскай, Палескай, СтараРуднянскай, Ціхінскай, Дудзіцкай Рагачоўскага пав., Даўгамохскай, Навабыхаўскай, Гарадзецкай, Бычанскай Быхаўскага пав., Хоцімскай, Загусцінскай Клімавіцкага пав., Паўлавіцкай Магілёўскага пав., Дубровіцкай, Мхініцкай Чэрыкаўскага пав., Ульянаўскай вол., Абчугскай мясцовасці Сенненскага пав., Горскай Чавускага пав., Добруш Вылеўскай вол. Гомельскага пав.; у Мінскай губ.: Ляскавіцкай Мазырскага пав., Самахвалавіцкай, Бяларуцкай Мінскага пав., Цімкавіцкай, Раманаўскай, Цялядавіцкай, Бялевіцкай Слуцкага пав., Мікуліцкай, Карпавіцкай, Аўцюцевіцкай Рэчыцкага пав., Сноўскай, Яроміцкай Наваградскага пав., Азарыцкай Бабруйскага пав., Лагойскай, Восаўскай Барысаўскага пав., Шацкай Ігуменскага пав., Любавічы Бярэзінскай вол.; у Гродзенскайгуб.: Пескаўскай, Ізабеліцкай, Шылавіцкай, Пенюхоўскай, Дабравольскай, * Тут i далей: губ.— губерня, пав.— павет, вол.— воласць. в.— вёска, c.— сяло, м.— мястэчка
Дадатковыя словы
заборя, зяўляюцца, сіс
4 👁