Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Вілейшчыне не бяруць сыравежак; таўстух не бяруць у Струзе Столінскага раёна i ў Дубраўцы Добрушскага раёна; толькі з 1970 года сталі браць радоўкі на Сенненшчыне: зусім нядаўна не бралі i не елі груздоў падгробы ў Старобінскім i Салігорскім раёнах, a таксама ў в. Хотамель Столінскага раёна, каля Кобрына i Mipa; да нястраўных адносяць ваўнянкі ў в. Спорава Бярозаўскага раёна; светла-ружовыя валасянкі (ваўнянкі) не ўжываюць у вёсках Дразды i Рускае Сяло на Вілейшчыне, у вёсках Беразнякі Петрыкаўскага i Баравое Лельчыцкага раёнаў; абыходзілі, не «рвалі» рыжкі, а таксама бялянкі ў раёне Кобрына i Mipa. Пад Ракавам каля Мінску мясцовыя жыхары не бяруць падбаравік. Гэта не выпадкова. Вядома, што ўсякая традыцыя мае сваю выключна ўстойлівую матывацыю. Згодна народным павер'ям, небяспечна ўжываць у ежу едкія i горкія грыбы цяжарным жанчынам i маці-карміліцам, што без сумнення мае пад сабой рацыянальную аснову. Цяжэй растлумачыць, чаму лічылася непажаданым збіраць малачаі перад даеннем кароў: гэта як быццам можа знізіць удой, сапсаваць смак малака. Пры вывучэнні пытання гісторыі шляхоў асваення грыбных багаццяў на Беларусі цікавыя звесткі даюць архіўныя матэрыялы. Так, напрыклад, амаль поўнае ўяўленне аб пашырэнні карысных грыбоў i багагых на грыбы месцаў (грыбовішчаў), аб сацыяльных, эканамічных i этнаграфічных асаблівасцях выкарыстання грыбоў у былых Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віленскай i Ковенскай губернях Расійскай імперыі дае 34-ты фонд «Рускае геаграфічнае таварыства» (50-80-я гады XIX ст.), які захоўваецца ў Вільнюскім дзяржаўным універсітэце (аддзел рукапісаў навуковай бібліятэкі). Мясцовымі настаўнікамі, святарамі прысланы адказы на «Праграму для збірання звестак аб стане сельскай гаспадаркі i прамысловасці, складзеную ў 1872 годзе па даручэнні распарадчага камітэта Паўночна-Заходняга аддзела імперагарскага Рускага Геаграфічнага таварыства». У тым ліку знаходзім адказы i натакія пытанні: «Ці не даюць лясы сродкі для развіцця промыслаў па збіранні грыбоў i ягад? Ці шмат асоб займаюцца гэтымі промысламі, ці з'яўляюцца яны толькі для мясцовага збыту або збываюцца на вываз; у такім выпадку у якім выглядзе (сушэнні, саленні, мачэнні i да т. п.), куды менавіта, пры дапамозе якіх асоб i па якіх цэнах?». Звесткі ў гэтых адказах з'яўляюцца гістарычна выключнымі, нават маюць пэўнае практычнае i тэарэтычнае значэнне для сучаснасці. Звяртаюць на сябе ўвагу маляўнічыя сведчанні мясцовых назіральнікаў (настаўнікаў i святароў) аб багатых грыбовішчах, напрыклад: «Нашы вялікія лясы... бываюць усыпаны ягадамі i грыбамі...» (Асавецкі прыход Бабруйскага пав.); «лясы багатыя на грыбы i ягады...» (Гарадзецкая вол. Рагачоўскага пав.); «...ва ўраджайныя гады грыбы з'яўляюцца раптам у такім мностве, што жыхары ў вольны ад работы час, i асабліва ў святы, набіраюць іх столькі, што, як гаворыцца, i дзець няма куды... сушаць у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца, паверям
7 👁
 ◀  / 440  ▶