гісторыі асваення i вывучэння грыбоў на Беларусі Як ужо адзначалася ў агульнай характарыстыцы грыбоў, да макраміцэтаў належаць віды, што маюць важнае практычнае значэнне. Гэта рэдуцэнты (разбуральнікі) ападу, драўніны i іншых рэшткаў, мікарызаўтваральнікі, крыніцы харчовай i лекавай сыравіны. Таму яны заўсёды прыцягвалі ўвагу не толькі даследчыкаў, але i шырокага кола насельніцтва, якое здаўна i з поспехам карысталася каштоўнымі якасцямі грыбоў Шляхі асваення грыбнога багацця лясоў на Беларусі адлюстраваны ў летапісах i іншых старадаўніх крыніцах, што дайшлі да нашых дзён. Так, з Баркалабаўскага летапісу мы даведваемся, што ў вельмі ўрадж айны 1604 год у сучасным Быхаўскім раёне «гэтулькі грыбоў абабкаў летам урадзіла, што кожны чалавек па два разы на дзень у грыбы хадзіў... толькі грыбы, леднікі i апенькі елі» (Вайтовіч, 1977, л. 1686)*. Паказана, што насельніцтва Беларусі ў мінулым ужывала толькі невялікую колькасць лясных відаў грыбоў — глызнікі, гаёвікі, баравікі, абабкі, асавікі, маслякі, казлякі, a з пластковых — апенькі, радоўкі, зялёнкі i сыравежкавыя грыбы. Па летапісах i другіх крыніцах можна прасачыць, хоць i непаслядоўна, час традыцыйнага асваення грыбоў у асобных мясцовасцях. Так, на Быхаўшчыне (Магілёўская вобласць) апенькі ўжываліся яшчэ на пачатку XVII ст., а далей на ўсход, у суседніх раёнах краю (цяпер Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Чэрыкаўскі, Хоцімскі) тыя ж апенькі i ў XVIII ст. насельніцтва не збірала (Мейер, 1786). 3 цяжкасцю асвойваліся нетрадыцыйныя пластковыя грыбы. 3 іх у ежу сталі ўжывацца, відаць, адны пячурыцы — i то толькі на Беларускім Палессі. I ў нашы дні захоўваецца ca здзіўляльнай устойлівасцю адданасць гэтым звычаям: нават пераканаўшыся ў магчымасці ўжывання «новых» відаў страўных грыбоў, грыбаўнікі бяруць іх выключна рэдка. Вядомы беларускі пісьменнік i добры знаўца прыроды I. Я. Навуменка з жалем адзначае, што «ў нас не бяруць ваўнушак, таўстух — грыбоў вельмі смачных i карысных» (Навуменка, 1966). Дарэчы нагадаем, што пры ўжыванні незнаёмых, новых" грыбоў на Віцебшчыне, у Сенненскім ды Чашніцкім раёнах, даўней давалі іх, смажаныя з салам, хатняму кату: калі яму не пашкодзіла ці ён прасіў яшчэ таго ж пачастунку — лічылі гэтыя грыбы прыдатнымі i для сябе. Адзначаны лакальныя тэрыторыі, дзе склаліся свае звычаі ва ўжыванні грыбоў. Напрыклад, жыхары вёсак Дразды i Рускае Сяло на Вілейшчыне, Струга, Альманы Столінскага раёна, Бярэжцы Жыткавіцкага раёна не ядуць («мы не емо») апенек\ не ядуць ijc у раёнах Кобрына i Mipa; на 1 Тут i далей: л.— ліст, б — старонка на адваротным баку ліста
9 👁