Смяротная доза мускарыну ўтрымліваецца ў буйных грыбах; паколькі такая колькасць нават пры памылцы амаль не ўжываецца, выпадкі ca смяротным зыходам параўнальна рэдкія. Меней атрутныя вужоўкі-апенькі — «двайнікі» страўных летняй i восеньскай апенек. Але i яны выклікаюць захворванне, бо ўтрымліваюць рэчывы, што раздражняюць страўнікава-кішачны тракт. Атручэнне выяўляецца хутка пасля ўжывання грыбоў: бывае рвота i моташнасць, боль у страўніку i кішэчніку, панос, a ў больш цяжкіх выпадках — сутаргі, рэзкая слабасць, моцнае галавакружэнне. Пры своечасовай шпіталізацыі лячэнне ідзе з поспехам, i да хворых на 3-7 дзень звычайна вяртаецца працаздольнасць. Аналагічныя з'явы адбываюцца пры ўжыванні іншых, менш pacпаўсюджаных грыбоў — ружавянак, павуцінавікаў, слізянак. Найбольш частыя атручэнні, асабліва ў апошнія гады, выклікае капытнік закручасты (кабылка). Гэты вельмі пашыраны, непатрабавальны грыб з нядрэннымі смакавымі якасцямі да нядаўняга часу разглядалі як умоўна страўны з мала вывучанымі таксінамі, што разбураюцца пры працяглым адварванні. Аднак даследванні апошніх гадоў паказалі, што кабылка часта ўтрымлівае мускарын, нейкія канцэрагенныя злучэнні, а таксама рэчывы, якія разбураюць або склейваюць эрытрацыты (Михальченко, 1984; ВіскегісЬStoll, 1980). Частка гэтых рэчываў можа разбурыцца пры кіпячэнні, частка ж здольная назапашвацца ў крыві. Пры частым ужыванні кабылак узровень гэтых рэчываў дасягае крытычнага; у крыві ўзнікаюць складаныя змены, якія прыводзяць нарэшце да цяжкага захворвання — белакроўя. На гэтай падставе кабылку ў Германіі i іншых краінах выкарыстоўваць у ежу забаронена. 3 гэтай жа прычыны яна выключана з асартыменту дазволеных да ўжывання страўных грыбоў i ў нашай краіне. Ba ўсіх выпадках захворвання пасля ўжывання грыбоў трэба неадкладна звярнуцца да ўрача, таму што дапамагчы можа толькі дзейснае лячэнне ў стацыянарных ўмовах. Чым раней будзе шпіталізаваны хворы, тым болып шанцаў на добры зыход. Да прыходу ўрача трэба як мага хутчэй энергічна прамыць хвораму страўнік слабым растворам марганцавакіслага калію, з дапамогаю клізмы апаражніць кішэчнік i забяспечыць строгі пасцельны рэжым, бо рухі хворага паскараюць пранікненне атруты. Да ног трэба пакласці цёплую грэлку. Каб хутчэй вывесці атруту i пазбегнуць абязводжвання, трэба часцей паіць хворага халоднай падсоленай вадой, модным чаем, малаком ці кавай. Катэгарычна забараняецца алкаголь: ён пашырае крывяносныя сасуды i садзейнічае пранікненню атруты. Рэшткі грыбоў, у тым ліку i з рвотных мае, трэба зберагчы для лабараторнага даследавання — яно неабходнае для дыягностыкі атручэння. Нагадваем: прафілактыка атручэнняў — гэта толькі дакладнае веданне мікалагічных прыкмет пладовых цел атрутных грыбоў, бо ніякіх іншых адзнак атрутнасці не існуе
Дадатковыя словы
зявы, мйхальченко
4 👁