залежыць ад стану здароўя i ўзросту хворага, колькасці з'едзеных ім грыбоў, a таксама ад умоў, у якіх яны выраслі. Смяротнай дозай лічыцца прыкладна 400 г неабясшкоджаных грыбоў. Ёсць дадзеныя, што найбольш таксічныя тыя глузды, што растуць на вільготнай урадлівай глебе — яны ўтрымліваюць болын атрутных рэчываў. У цяжкіх выпадках праз 3-4 дні наступав смерць; пры болын лёгкім атручэнні i своечасовым лячэнні на 5-15-ты дзень настае ачуньванне. Да гірамітрыну i гельвелавай кіслаты асабліва адчувальныя старыя i дзеці; атрута можа згубіць грудное дзіця, бо пераходзіць да яго з малаком хворай маці (Мартынов, 1975). Улетку i ўвосень цяжкія атруты даюць мухаморы з групы бледнай паганкі — белая, зялёная, цытрынавая,— найбольш агрутныя грыбы не толькі ў нашай краіне, але, відаць, ва ўсім свеце: для смяротнага атручэння дастаткова з'есці 1/4 шапачкі гэтых грыбоў. Яны ўтрымліваюць некалькі таксінаў; асноўныя атруты — гэта альфа-, бэта-, гама- i іншыя аманіціны, або аманітатаксіны (ад лацінскай родавай назвы мухамор — аманіта). Ніякая кулінарная апрацоўка не абясшкоджвае грыбы, атруты не разбураюцца кіпячэннем, вымочваннем, высушваннем. Таксіны паганкі пашкоджваюць мозг, крывятворную сістэму, ныркі, селязёнку i інш. Смяротнасць ад іх вельмі высокая— да 90% атручаных памірае. Атручэнне асабліва небяспечнае сваім працяглым інкубацыйным перыядам: яно працякае незаўважаным парою аж да 2 сутак. За гэты час атруты паспяваюць усмактацца i зрабіць у арганізме незваротныя змены. Сімптомы атручэння — востры галаўны боль, галавакружэнне, няспынная рвота, панос, вялікая смага, рэзі ў страўніку. Развіваецца парушэнне кровазвароіу, зроку, павялічваецца печань, з'яўляецца жаўтуха. Потым наступав непрытомнасць, санлівасць i часцей за ўсё смерць. Ачуньванне адбываецца вельмі рэдка i не раней, як праз 1-1,5 месяца дзейснага лячэння ў клінічных умовах. Чырвоная, шэрая, пурпуровая мухаморы не такія небяспечныя, як бледная паганка i яе блізкая радня, але таксама дастаткова атрутныя. Галоўны таксін гэтых грыбоў — мускарын; яго таксама знаходзяць — нават у большай колькасці — у атрутных лейкавіцах i валакнянках. Есць у мухаморах i іншыя таксіны (мускарыдзін); ёсць рэчывы, што ўздзейнічаюць на псіхіку i выклікаюць галюцынацыі (буфатэнін, сератанін). Кіпячэнне, вымочванне або высушванне не вызваляе ад іх грыбы. У адрозненне ад аманітатаксінаў мускарын i падобныя да яго агруты дзейнічаюць значна хутчэй. Сімптомы атручэння — рвота, панос, боль, страта або зацямненне свядомасці, трызненне, галюцынацыі, слінацячэнне i моцны пот, сутаргі i інш. — з'яўляюцца ўжо праз 5-6 гадзін пасля ўжывання грыбоў. У цяжкіх выпадках настае смерць ад паралічу цэнтра дыхания, але наогул прагноз пры гэтых атручэннях лепшы: пры энергічным медыцынскім уздзеянні ачуньванне настае праз 2-3 дні
Дадатковыя словы
зедзеных, зесці, зяўляецца, зяўляюцца
4 👁