грыба. Вось тыповае мясцовае апісанне: «Смаршкі нізенькія, шырочанькія, маршчыны» (в. Язвы Крупскага р-на). Назва страчок у гаворках сустракаецца радзей (як і сам від, паводле сведчання грыбаўнікоў) і ўспрымаецца з цяжкасцю, часцей як прыдатак смаржкі-страчкі. Таму адзначаюцца адказы тыпу «Страчок — нешта не прыдумала [не прыпомню], я іх не ведаю» (в. Язвы Крупскага р-на). Можна меркаваць, што лакальнымі мясцовымі назвамі смарчковых на паўднёвым захадзе з'яўляюцца грыбаў цвет і глузд 'мозг' (па форме складак, па будове грыба), а ў басейне Дняпра — вясёлка, весялок, асялок (па веснавым часе з'яўлення смаржкоў).
Для масляка большую частку рэспублікі займае назва казёл (паўночны усход) і казляк (паўночны захад). На паўднёвым усходзе пашырана назва маслюк, а на паўднёвым захадзе — масляк. Назвы з коранем -масл- пашыраны ва ўсіх славянскіх мовах. Пры адрозненні масляка зярністага і масляка позняга існуюць цяжкасці, блытаніна ў назвах афіцыйных тэрміналагічных і мясцовых. Можа гэтыя грыбы лепш бы адрозніваліся, калі б называліся масляк зярністы — казелька і масляк позні — казёл. Тады б не было непаразуменняў і ва ўжыванні рускіх назваў масленок і козляк.
Карта № 4. Беларуска-ўкраінскія ізалексныя зоны назваў пячурыцы:
1 — пячурка;
2 — печурыца.
77 👁