Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Як 10-20 грыбоў растуць разам — дык гэта гняздо або сад грыбоў. ® © Калі многа казлякоў, — кажуць, што яны мост-мостам растуць. ® ® Грыбоў — хоць грэблю масці! ® ® Грыбоў у лесе — свет белы! Заваленне грыбоў — хоць касою касі! Калісь у грыбы з возам ездзілі! Бывае, што грузавіком прывозяць з лесу. Грыбоў было ўород! ® ® ® ® Калі на першую каляду (6 студзеня па н. ст.) многа зорак, то будзе многа грыбоў; калі на другую каляду перад Новым годам (13 студзеня) — будзе многа апенек; калі на трэцюю перад Вадохрышчам ці «Кшчэннем» — то грыбы i арэхі. ® ® Грыбасей (дробны, імжысты, дождж) грыбы сее. Як мокра, то i грыбна! ® ® ® ® Калі грыміць, то не будзе грыбоў. ® ® От навісь (іней) на Раство (Каляды), то будуць грыбы. ® ® Калі зоркі на Каляду (6 студзеня), то з вясны чакай грыбоў; пад васільеўскую (шчодрую) Каляду (13 студзеня) зоркі — пасярод лета грыбы, пад вадохрышчынскую (18 студзеня) — каля восені. Калі на слупах у плоце вялікія шапкі снегу, то на грыбы добры будзе год. ® ® Як у чысты чацвер (за два дні да Вялікадня) дождж ідзе, то грыбоў будзё многа. ® ® Ранняе з'яўленне палявых i лугавых красак паказвае на багаты ўраджай грыбоў з лета да маразоу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне, ўброд
0 👁
 ◀  / 440  ▶