Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Ой, лопнуў абруч каля дзежачкі! Ой, дзевачкі мае, сыравежачкі. Ой, хто ж то хадзіў каля маей хаты? Ці Іван? Ці Сцяпан? Чаравічкам знаці. (Матэрыялы Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы, в. Воса Кобрынскага р-на, 1953.) Прыкметы, характарыстыка, ацэнка 0 0 Як зацвіце зямля — тады грыбы (баравікі)* будуць расці. 0 0 Каб дождж, туман, каб парыла — то будуць грыбы. 0 0 Грыбавік (дробны дождж) пайшоў — i грыбы пойдуць. Як ідзе багавы (ціхі, без ветру) дожджык — грыбы будуць. 0 0 Расавікі — праўдзівыя грыбы (баравікі) растуць, як красуе жыта. Яны такія, як i асеннія, толькі меншанькія. 0 ® Справядлівыя грыбы (баравікі) — гэта лясныя грыбы, чырвоная шапачка ў іх i белы корань. 0 ® Стары грыб (баравік) зверху чорны, a з-пад нізу жоўты. 0 ® Ліповы грыб (баравік), ці верасовы грыб (баравік) —малады ён, усё роўна белы, а як стараваты стане, то жаўтаваты пада дном, гэта ўжо трэці сорт. 0 ® Верасовікі (баравыя белыя грыбы) у путчах каля верасоў, а то i ў іх растуць. Яны заўсёды мажныя, корань бочачкай, галоўкі не то што чорныя, а ледзьледзь цёмна-вішнёвага колеру. 0 ® Лісічкі — грыбы чыстыя, не рабачлівыя (чарвівыя). Спарыш два корані пад адной шапкай хавае. * Тут i далей у дужках — тлумачэнні Яшкіна I. Я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 440  ▶