Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Няхай за нас мужыкі паб'юцца, Рыжыкі. Адказалі i Грузды: — Мы не дурныя дразды, Без круп, без солі ісці i трасцу ні з чым есці. Адважыўся Мухамор, ды загінуў жа, як камар, Ляжыш, грыбе, без духа, што парваўся (усхапіўся, узняўся), як муха. У XIX ст. у Падляссі Чыжоўскім i Нова-Бярозаўскім прыходах (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.) запісана песня маці аб сыне, які ідзе ў салдаты. У гэтай песні дзейныя асобы «грыб-баравік... усім грыбам палкаўнік», «рыжычкі-мужычкі», «ваўнушкі... старушкі», «мухаморы... сенаторы» (Крестоновский, 1876). 3 тым жа ваенным матывам запісаны вусны верш в в. Вялікі Азярэцк Сенненскага р-на Віцебскай вобл. (1987). Цар грыбны Баравік Надумаў ваяваць. — I вось, Суравежы, ідзіце ваяваць! — A няма зімняе адзежы. Адазваліся Варушкі: — Мы ж тожа старушкі. Адазваліся Апёнкі: — У нас ногі тонкі. Адазваліся Лісічкі: — Мы Лісічкі-маладзічкі, — Не пойдзем на вайну. Не адказаліся Грузды: — Мы рабяты дружны. — Мы пайдзём на вайну. — I ўсіх ворагаў паб'ём! Цар грыбны Баравік Ёсь над грыбамі палкаўнік! Метафарычна выступаюць персанажы-грыбы ў вясельных песнях, прыпеўках: Баравік жэніцца ды Бялянку бярэ, А старога грыба ды за свата бярэ. А Бялянка грыбу ды загану дае: А, грыбе, грыбе, твая шапка крыва, Твая шапка крыва, ножка чарвіва. (Матэрыялы Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы, в. Хвашчаўка Магілёўскага р-на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабюцца, пабём
6 👁
 ◀  / 440  ▶