Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
А сябра А. Міцкевіча, вядомы тагачасны паэт Ян Чачот уславіў лісічку: "Лісічка, жоўты грыбок, Слімакоў не баіцца; Не точыць яго чарвячок, Ён у лесе здароў блішчыцца" (Паэма-віншаванне Яжовыя", 1819.) Ёсць i іншыя звароты да грыбной тэмы, але ў вуснай народнай творчасці грыбы адлюстраваліся найболын поўна: тут i трапныя прыкметы, сакавітыя, выразныя прыказкі i прымаўкі, вясёлыя, з добрым гумарам, лагодныя жарты, цікавыя параўнанні. Склалася цэлая народная тэрміналогія, якая характарызуе асаблівасці грыбоў, — час i месца з'яўлення пладовых цел, іх афарбоўку, велічыню, форму i дат. п. Назіранні грыбаўнікоў у асноўным адлюстраваліся ў мясцовых, народных назвах (гл. «Агульны спіс грыбоў»). У дадатак да іх прыводзім некаторыя выказванні аб грыбах, якія яшчэ раз сведчаць аб асаблівым, паважлівым стаўленні нашых людзей да гэтага цудоўнага i шчодрага дару прыроды. Болынасць запісаў зроблена I. Я. Яшкіным; частка ўзята ca «Слоўнікаў» i іншых літаратурных крыніц (Мяцельская, Камароўскі, 1979; Рапановіч, 1958; Federowski, 1935; Юрчанка, 1977; Никифоровский, 1895; Янкоўскі, 1960 i інш.). Песенны фальклор Назвы грыбоў, іх якасці, характарыстыкі выкарыстоўваліся ў XVIII, XIX i XX стст. у вершах, пародыях, алегорыях. Так, калі ў XVIII ст. шляхта губляла сваю ваяўнічасць, перакладала вайсковыя абавязкі на прыгонных сялян, з'явіўся верш «Ваенны паход грыбоў». Яго напісаў выкладчык слуцкай калегіі Дамінік Рудніцкі (1676-1739)*. Расказаў (загадаў) князь Баравік, седзячы пад сасною, Усім грыбам ісці на вайну, усім ісці да бою. Адказаў яму Казляк: — Я хоць добры юнак, Ды самапала не маю, застануся ў гаю. Адказалі Апенькі: — Мы грыбы слабенькі, Мы ў полі не зраслі, ды пры дзераве скіслі. Адказалі ім Рышкі: — Мы не баравыя шышкі, Нашто ж нам шышак насіці, калі не умеемося біці? Адказалі Лісічкі: — Не хочам той патычкі (бойкі), Ідзі ты сам, Баравіку, стань за нас у шыку (строю). Адказалі Пячары: — Не смакуюць нам ваенныя мары. * Тут i далей у дужках — тлумачэнні А. I. Мальдзіса(1976), які падрыхтаваў.верш да друку. Назвы грыбоў транслітараваны з лацініцы на кірыліцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся, зяўлення
0 👁
 ◀  / 440  ▶