Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
III. Грыбы ў беларускім фальклоры Наша рэспубліка — край смалістых бароў, ельнікаў, раскошных дуброў i бярозавых гаёў, вельмі багатых на грыбы. Ba ўсе часы грыбы былі добрай падмогай у харчаванні насельніцтва, i да іх у нас спрадвеку склаліся асаблівыя адносіны. Яны адлюстраваліся шмат у якіх вершах многіх пісьменнікаў i паэтаў. Нагадваем, як вельмі цікава i трапна выказаўся пра грыбы класік беларускай i польскай літаратуры Адам Міцкевіч — шчыры аматар i добры знаўца роднае прыроды: Грыбы ўрадзілі. Хлопцаў просяць пакланіцца У песнях слаўныя, румяныя лісіцы — Дзявоцтва сімвал, бо іх чэрві не з'ядаюць I, дзіўна, насякомыя не абсядаюць. Паненкі дык баравіка знайсці жадалі, Якому песні ў нас палкоўніка чын далі. A ўсе рыжка глядзяць, бо ён хоць i сціплейшы I менш у песнях слаўны, але найсмачнейшы Ці солены, ці свежы, у любую пору. A Войскі дык збірае толькі мухаморы. I іншыя грыбы, пакінутыя ў браку, Па шкоднасці сваёй ці дзеля злога смаку, Ужытак свой даюць: звярыне служаць ежай, Гняздом кузуркам, гай малююць фарбай свежай. На абрусе зялёных траў лясной паляны, Нібы сталовае суддзё, парасстаўляны: Сыраежак чырвона-жоўта-серабрыстых Судзіначкі з віном, прыгожым i празрыстым, Казляк, як быццам кубка дно, пукаты, клейкі, Як смуклыя шампанскія кілішкі-лейкі, A белякі далёка свецяць між паляны, Як малако ў вялікіх кубках паліваных, I, пылам шэрым поўная, сядзіць у цені, Як перачніца, порхаўка. Другіх іменні Mo ў зайчай або воўчай ведамыя мове, Іх людзі не хрысцілі, бо гай імі повен. Ніхто ні зайчых ані воўчых браць не рачыць, A хто, нагнуўшыся, сваю памылку ўбачыць, Бывае, зломіць грыб або нагой падкіне. Не месца гэтакім слядам на зеляніне. ("Пан Тадэуш", з кнігі трэцяй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядаюць
2 👁
 ◀  / 440  ▶