распрадаваемых грыбоў" (Аранская вол. Трокскага пав. Віленскай губерні, сучасная Варэна Літвы). Нарэшце гарнец салёных рыжыкаў 50 капеек серабром каштаваў у Пушолатах Ковенскай губерні. Збывалі сяляне сырыя i сушаныя баравікі (чорныя" грыбы пакідалі сабе) на кірмашы ў бліжэйшых мястэчках i гарадах. На месцы сушаныя грыбы прадавалі скупшчыкам. Вялікая колькасць скупленых сушаных грыбоў (па 200, па 300 пудоў) збывалася традыцыйна з кожнага рэгіёна ў пэўныя гарады па-за межы названых губерняў. 3 Мазырскага павета, Нараўлянскай воласці, Мінскай губерні, з Маркавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні везлі скупленыя грыбы ў Кіеў, Харкаў, Мікалаеў, Чарнігаў, Чарнобыль (Чарнобылъ), a таксама ў Брагін, Любеч, Радуль, пасад Дабранку, у м. Паддабранку той жа Чарнігаўскай губерні. У Маскву збывалі сушаныя баравікі з Капаткевіцкай воласці Мінскай губерні, з Бобрскай воласці, з м. Талачын Сенненскага павета, з Брацькаўскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У Магілёў — з Сенненскага, Чэрыкаўскага, Чавускага паветаў. 3 таго ж Сенненскага павета паступалі грыбы ў Смаленск, Віцебск i м. Бешанковічы. Рэгіён жа былой Віленскай губерні забяспечваў грыбамі Вільню (з Засвірскай вол. Свянцянскага пав.), Варшаву, Пецярбург (з Аранскай воласці Трокскага пав. (рц Варэна Літвы), з Свянцанскай вол. Свянцянскага пав.). У Віцебскай губерні матэрыялы адлюстравалі вываз сушаных баравікоў з Сушкаўскай воласці Дрысенскага пав. ў м. Прыдруйск. 3 Гродзенскай губерні сушаныя баравікі везлі прадаваць у іншыя гарады i губерні. 3 Ковенскай губерні грыбы, асабліва арэхі скуплівалі i везлі ў Лібаву. Адзначаецца i такі від размеркавання грыбоў, як перапродаж. Напрыклад, купцы з Падольскай губерні скупленыя грыбы па 8 i 9 рублёў перапрадавалі ў Дружылавічах Кобрынскага пав. па 10 i да 11 рублёў серабром за пуд. Архіўныя матэрыялы сведчаць аб тым, што пануючым спосабам нарыхтавання было сушэне грыбоў (баравікоў). Адзначаны толькі адзінкавыя сведчанні, што грыбы мачылі (Себежскі пав. Віцебскай губерні) або салілі (Дварцовая вол. Брэсцкага пав.). Адзначаны цікавы факт аб працяглым пражыванні (каля 300 гадоў да 1873 года) перасяленцаў каланістаў-лютэран з Галандыі у калоніях Нейорох i Нейдорф Брэсцкага павета, каля м. Дамачава (суч. Дамачаўскі п/с Брэсцкага р-на), якія "па збіранню грыбоў i ягад... не займаюцца". Гэта сведчыць аб непераймальнасці мясцовых традыцый i ўстойлівасці нацыянальных звычаяў да збору грыбоў*. * "Калоніі Нейдорфъ i Нейоровь Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета, уладар зямлі кн. Пётр Вітгенштейн, 777 дзесяцін i ў вечным чыншу у каланістаў, 774 дзесяціны" (П. Диков. Список землевладений в Гродненской губернии. Гродно. Типография Губернского правления, 1890,314 с., стар
Дадатковыя словы
нейбровь, нейброх, піс
7 👁