Магілёўскай губерні: "...толькі дзеці да 12 год" (Мсціслаўскі пав.),. выключна займаюцца гаспадары вялікіх сем'яў" (Рагачоўскі пав.), ..y свабодны час, у святы i непагодлівыя дні... Адзінокія i па слабасці здароўя ... пастаянна займаюцца гэтым" (Пустынская вол. Сенненскага пав.); у Віцебскай губерні: "Збіраннем ягад i грыбоў займаюцца дзеці, а часам i дарослыя жанчыны" (Невельскі пав.), "Збіраннем грыбоў i ягад найболын займаюцца дзеці i старыя, a ў святочныя дні амаль yce" (Віцебскі пав.); у Гродзенскай губерні: "Сяляне маючы вольны час (асабліва ў святочныя дні) ходзяць па грыбы (Кобрынскі пав.);у Віленскайгуберні: "...у вольны час ад заняткаў па гаспадарцы" (Лідскі пав.), "Пры ўраджае сяляне пакідаюць i палявыя работы, як менш выгадныя, a ўвесь час выкарыстоўваюць назбіранне грыбоў" (Трокскі пав.); у Ковенскай губерні: "пераважна жанчыны займаюцца збіраннем грыбоў", або "збіраюць іх толькі дзеці i то ў вольны час" (Ковенскі пав.). У матэрыалах фонду № 34 адзначаецца, што вельмі ураджайным годам на грыбы, ягады i арэхі быў 1872 год (Хаславіцкая вол. Мсціслаўскага пав., м. Кейдан Ковенскай губерні). Згодна сведчанням самымі грыбнымі лічіліся ліпень i жнівень месяцы (Чэрнеўская вол. Чавускага пав.). Аб грыбных багаццях мясцовасцей сведчаць i цэны на сушаныя баравікі ва ўрадлівы год ад "некалькі капеек" (Віленскі пав.), ад 7 '/2 (павзлотка") капеек да 20 капеек за фунт (Барысаўскі пав.), ад 5 да 15 капеек (Аршанскі павет) або ад 3-4 або да 6-8 рублёў за пуд (Мазырскі пав.), а ва неўраджайныя гады — не вышэй 30-50 капеек за фунт (зрэдку да 1 рубля) або ад 4 да 12 рублёў за пуд (Рэчыцкі пав.). Адзначаецца ва ўраджайныя гады "мясцовая цана ад 5 да 15 капеек за кожны фунт" (Хлыстоўская вол. Аршанскага пав.). У Шклоўскай воласці "чорныя грыбы" прадавалі па 15 капеек серабром за фунт. За фунт сырых баравікоў плацілі ад 10 да 25 капеек серабром у Віцебску ці Бешанковічах. Капу сушаных баравікоў прадавалі па 30 капеек i даражэй у Лукомлі, 10-15 капеек у Свянцянах, а капу сырых баравікоў ад 10 да 15 капеек у Аршанскім i Лепельскім паветах. Указваецца, напрыклад, што "у аднаго гаспадара збываецца 6 гарцоў у Сянне на рынку" Пустынскай воласці Сенненскага павета, аз памешчыкам заключал! кантракт, што "Усякая душа, якая займаецца збіраннем грыбоў, можа сабраць іх 20-ць фунтаў, але інакш не можа адпраўляцца ў лес за грыбамі; як дамовіліся з памешчыкам" (Хаценчыцкая вол. Віленскага пав.). Адна жанчына за лета выпрацоўвала каля 30 або 25 рублёў у Дзінабургскім павеце, 5-10 рублёў у Лідскім павеце. Да пуда грыбоў прадавалі сялянскія жанчыны ў Мікалаеўскай воласці Дзісненскага павета. Захапляючым з'яўляецца i такое сведчанне аб баравіковым багацці, як, напрыклад: "Наваг прыблізна нельга вызначыць колькі пудоў ідзе іх (грыбоў) на продаж: у мінулым (1872) годзе 5 чалавек з c. Марцынканцаў (суч. н.п. Марцынконіс Варэнскай вобл. Літвы) скупілі больш 300 пудоў для перапродажу, але гэта колькасць, відаць, складае не больш палавіны сапраўды
Дадатковыя словы
зяўляецца, пав.),..y, семяў
0 👁