Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
знаходзіцца" (Глыбокская вол. Дзісненскага пав.); у Ковенскай губерні: "лясы тут найболын лугавыя; a таму ягады i грыбы трапляюцца рэдка" (Грушлаўская вол. Мяльшэўскага пав.), "у лясах, так як большая частка іх балоцістая, то няма ні грыбоў, апрача падбярозавікаў, ні ягад, апрача журавін i то не заўсёды бывае" (Гульбінская вол. Панявежскага пав.). У сувязі з нарыхтаваннем грыбоў аб'ектыўныя сведчанні адлюстроўваюць i сацыяльную сітуацыю. Прыватная ўласнасць на лясы давала права памешчыкам, ляснічым i арандатарам браць грошы з сялян за сезонны білет адпрацоўваць дні, штрафаваць. Цяжкасць гэтых умоў часта прымушала сялян адказвацца ад збірання грыбоў у багатых панскіх i магнатскіх лясах. Напрыклад: у Мінскай губерні: "У маёнтках паноў Шэвічаў плацяць, хто жадае, па 40 кап. "в лето" за права збіраць у лесе грыбы, ягады, арэхі" (Юравіцкая вол. Ігуменскага пав.), "У бліжэйшых лясах дастаткова грыбоў розных ягад, але па прычыне строгай забароны ў казённым маёнку ляснічымі, а ў памешчыцкіх — памешчыкамі, збіранне ў заняпадзе" (м. Тураў Мазырскага пав.)\y Магілёўскай губерні: "Сяляне збіраюць грыбы i ягады ў памешчыцкіх лясах толькі для ўласнага ўжывання, i атрымліваюць за тое па 1 дню жаночаму ў карысць памешчыка" (c. Чыгірынка Быхаўскага пав.), "У сялян лесу няма; a пайдзі ў памешчыцкі, то мала таго, што грыбы адбяруць, a яшчэ абрабуюць — распрануць дагала" (Хаібнянская вол. Горацкага пав.); у Віцебскай губерні: "Лясы... маглi б даць значны заробак па збіранню грыбоў i ягад, але памешчыкі такі збор забаранілі... у працоўныя дні" (Ліксненская вол. Дзінабурскага пав.)\y Гродзенскай губерні: "...бяднейшыя жыхары займаюцца збіраннем грыбоў i ягад, за гэта права... яны адпрацоўваюць два дні в «лето»" (c. Прылукі Мяднанскай вол. Брэсцкага пав.); у Віленскай губерні: "За права збірання грыбоў у лясах графіні Урускай... павінен даставіць у адміністрацыю маёнка Жалудка графіні па 3 фунты сушаных грыбоў" (Арлянская вол. Людскага пав.), "Памешчыкі накладваюць за збор грыбоў i ягад многа... работы" (Дзісна). Нарыхтаваннем грыбоў займаліся ў вольны ад работы на полі час, выкарыстоўвалі дажджлівыя дні, святы i росныя раніцы. Хадзілі па грыбы пераважна дзеці, жанчыны, кутнікі, удовы, слабыя здароўем людзі. Але там, дзе грыбы давалі даход, браць грыбы выходзілі ўсе, пакідалі сельскагаспадарчыя работы. (Па традыцыі, часам i цяпер назіралася паслабленая ўвага да сельскагаспадарчых работ ва ўраджайныя сезоны ў Быхаўскім, Рагачоўскім, Ельскім i іншых р-нах.) Цікавымі з'яўляюцца сведчанні наконт заўзятага збірання грыбоў, напрыклад: у Мінскай губерні: "У пладавіты для грыбоў i ягад год падзённы працаўнік станавіўся даражэй вышэйназванай цаны" (20 кап.) (Барысаўскі пав.), "Збіраннем грыбоў займаюцца ўсе сяляне пачынаючы з 9 год, таксама i ўсе члены сям'і" (Мазырскі пав.), "Амаль усякі селянін з сваёй сям'ёй... збірае грыбы" (Слуцкі пав.), "Сяляне ўсе без выключения займаюцца збіраннем грыбоў" (Пінскі пав.), "У нядзелю ідуць цэлыя сем'і за грыбамі" (Мінскі пав.);у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектыўныя, зяўляюцца, семі, сямёй, сямі
0 👁
 ◀  / 440  ▶