Беластовіцкага пав.; у Віленскай губ.: Дубатаўскай, Гадуцішскай, Ністанішскай, Аляксандроўскай, Засвірскай — Свянцянскага пав., Радунскай, Пакроўскай, Вострынскай, Ляцкай, Лебядскай, Дубіцкай — Людскага пав., Празарокскай, Новапагосцкай, Друйскай, Мёрскай, Bapaпаншчынскай, Глыбокскай — Дзісненскага пав., Сядліскай, Ліпнішскай, Крэўскай, Юрацішскай, Галынанскай — Ашмянскага пав., Ільінскай, Быстрыцкай, Вязынскай, Сервіцкай, Аіцкай, Сядзецкай, Манькавіцкай, Лебядзёўскай, Крывіцкай, Будслаўскай — Віленскага пав., Алькенікскай, Міжрэцкай, Сумілішскай, Аляксандраўскай— Трокскага пав.\y Ковенскай губ.: Шкудскай — Цяльшоўскага ав., Кейданскай — Ковенскага пав., Анісцкай, Краснагорскай — Новааляксандраўскага пав. Большасць адказаў сведчыць аб тым, што грыбы нарыхтоўваліся "для хатніх жыццёвых патрэб", "для ўласнага харчавання", "для сваёй неабходнасці", "толькі як ласунак" i г. д. Вось некалькі тыповых адказаў (1873 г.): "Грыбы i ягада служаць толькі для мясцовага збыту; часам толькі грыбы збываюцца... сялянамі ў горад Мазыр" (Дудзіцкая вол. Рэчыцкага пав.); "Збіраемыя ягады i грыбы... служаць толькі для мясцовага ўжывання i вельмі ў малой колькасці прадаюцца" (Вызненская вол. Слуцкага пав.); "Асоб, якія займаюцца збіраннем грыбоў як промыслам, няма, але калі грыбы з'яўляюцца, тады ахвота карыстацца імі ахоплівае ўсіх. Сабраныя грыбы сушацца, a ў такім выглядзе збываюцца, пераважна... не на вагу, а на погляд" (Ляскавіцкая вол. Мазырскага пав.). Мясцовыя жыхары таксама адзначалі абставіны, якія не спрыяюць багатаму росту грыбоў, напрыклад: у Мінскай губерні: "грыбы не растуць... па прычыне балоцістай мясцовасці..." (Лемяшовіцкя вол. Пінскага пав.); у Віцэбскай губерні: "мясцовасць гэта нізінная" (Галоўская вол. Люцынскага пав.), "па балоцістай мясцовасці ў лясах грыбоў i ягад вельмі мала" (Люцынскі пав.), "па прычыне маларасліннасці ў мясцовых лясах грыбоў i ягад мала" (Чарняцоўская вол. Невельскага пав.), "расце іх вельмі мала" (Далыская вол. Невельскага пав.), "у мясцовых лясах грыбы зусім не растуць..." (Узнясенская вол. Полацкага пав.), "у лесе много балот" (Себежскі пав.)\у Магілёўскай губерні: "па абмежаванай колькасці лясоў... збіраннем грыбоў i ягад, як проыслам, ніхто не займаецца" (ВысокаГарадзецкая вол.); у Гродзенскай губерні: "лясоў вельмі мала i тыя на нізінах" (Варацэвіцкая вол. Кобрынскага пав.), "з-за адсутнасці паблізу лясоў" (с. Галоўчыц Антопальскай вол. Кобрынскага пав.), "па малалікасці лясоў" (Лышчынская вол. Брэсцкага пав.), "лясы ў аддаленасці" (Камянец Лютоўская вол. Брэсцкага пав.), "лясныя мясцовасці не даюць ніякіх сродкаў да развіцця промыслаў у адносінах грыбоў i ягад" (Талькаўскае сельск. вуч. Шылавіцкай вол. Ваўкавыскага пав.); у Віленскай губерні: "лясы,... вельмі мізэрныя адносна грыбоў i ягад..." (Ойшышская вол. Лідскага пав.), "бедныя лясы" (Дубіцкая вол. Лідскага пав.), "лясоў, якія даюць сродкі для збірання грыбоў i ягад для развіцця промысла не
Дадатковыя словы
зяўляюцца
1 👁