Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
на грыбы... баравікі, казлы, рыжыкі, падбярозавікі i іншыя" (Бельская вол. Лепельскага пав.); "Лясы па збіранню ў іх грыбоў i ягад даюць жыхарам промысел" (Дварцоўская вол. Брэсцкага пав.); "Баравы сасновы лес на працягу 20-ці вёрстаў у наваколлі... маёнтка Забор'я, багаты (изобилует") грыбамі..." (Хаценчыцкая вол. Віленскага пав.); "Ягад i грыбоў... у іншы год бывае вялікае мноства" (гл. карту № 18). Паводле вусных паведамленняў сучасных мясцовых жыхароў у некаторых вышэй адзначаных мясцовасцях багатыя запасы грыбоў захаваліся i па сённешні дзень. Так, напрыклад, многа грыбоў родзіць у лясах каля в. Крупеніна Астрвецкага с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл, (амаль штогод 9 мая многа высыпае падасінавікаў, як у 1968 г.), в. Ходцы Ходцаўскага с/с Сенненскага р-на Віцебскай вобл, ("ужасна грыбоў!"), в. Ульянавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. ("Ульянаўская меснасць самая багатая на грыбы"), в. Латышова Плоскаўскага с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл, ("мушчыназатры, чатыры разы за дзень набіраў 800-900 баравікоў"), в. Дужаўшчына Чавускага р-на Магілёўскай вобл, ("грыбныя мясты"), в. Смаляніца Хараўскага с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл, i інш. Сведчанні аб тым, што грыбы растуць, але не даюць промысла "адзначаюцца ў вялікай" колькасці воласцей, менавіта: у Віцебскай губ,: Балціноўскай— Люцынскага, Бабыніцкай— Лепельскага, Балецкай, Уладзімірскай, Бяскатаўскай — Гарадоцкага, Асуньскай — Дзінабургскага, Вымнянскай, Янавіцкай — Віцебскага пав.; у Магілёўскай губ.: Баеўскай — Горацкага, Хлыстоўскай, Коханаўскай, Высачанскай, Любавіцкай, Старасельскай — Аршанскага, Лу каўскай, Сталбунскай, Палескай, СтараРудзянскай, Ціхінскай, Дудзіцкай — Рагачоўскага пав., Даўгамохскай, Навабыхаўскай, Гарадзецкай, Бычанскай — Быхаўскага пав., Хоцімскай. Загусцінскай — Клімавіцкага пав., Паўлавіцкай — Магілёўскага пав., Дубровіцкай, Мхініцкай — Чэрыкаўскага пав., Ульянаўскай вол., Абчугскай мясцовасці Сенненскага пав., Горскай — Чавускага пав., Добруш Вылеўскай вол. Гомельскага пав.; у Мінскай губ.: Ляскавіцкай — Мазырскага пав., Самахвалавіцкай, Бяларуцкай — Мінскага пав., Цімкавіцкай, Раманаўскай, Цялядавіцкай, Бялевіцкай — Слуцкага пав., Мікуліцкай, Карпавіцкай, Аўцюцевіцкай — Рэчыцкага пав., Сноўскай, Яроміцкай — Навагрудскага пав., Азарыцкай — Бабрускага пав., Лагойскай, Восаўскай — Барысаўскага пав., Шацкай — Ігуменскага пав., Любавічы Бярэзінскай вол.; у Гродзенскай г у б Пескоўскай, Ізабеліцкай, Шылавіцкай, Пенюхоўскай, Дабравольскай, Свіслацкай, Самуйлавічах, Падароскай, Поразаўскай, Талачманоўскай, Тарнапольскай, Гарнастаевічах, Роскай — Ваўкыскага пав., Антопальскай, Азяцкай, Асавецкай, Казішчанскай, Гарадзецкай — Корынскага пав., Зубрыцкай, Нававольскай — Сакольскага пав., Мураўёўскай, Мікіцінскай — Пружанскага пав., Вялікарыце, Матыкальскай, Войскай, Камянец-Жыравіцкай, Турнянскай — Брэсцкага пав., Хірышчанскай, c. Волька — Бельскага пав., Крыпнянскай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборя, сіс
1 👁
 ◀  / 440  ▶