Багатыя грыбовішчы (паводле сучасных мясцовых паведамленяў) 1. Крупеніна Астравецкага c/c Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. 2. Ходцы Ходцаўскага c/c Сенненскага р-на Віцебскай вобл. 3. Ульянавчы Ульянавіцкага с/с Сенненскага р-на Віцебскай вобл. 4. Латышова Плоскаўскага c/c Талачынскага р-на Віцебскай вобл. 5. Дужаўка Дужаўскага c/c Чавускага р-на Магілёўскай вобл. (уроч. Ужгарскі i Кузьмініцкі бярэзнікі). 6. Смаляніца Хараўскога c/c Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. 7. вв. Канева i Пожанькі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Архіўныя звесткі пра грыбы ў XIX ст. Пры вывучэнні пытання гісторыі шляхоў асваення грыбных багаццяў на Беларусі цікавыя звесткі даюць архіўныя матэрыялы. Так, напрыклад, амаль поўнае ўяўленне аб пашырэнні карысных грыбоў i багатых на грыбы месцаў (грыбовішчаў), аб сацыяльных, эканамічных i этнаграфічных асаблівасцях выкарыстання грыбоў у былых Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віленскай i Ковенскай губернях Расійскай імперыі дае 34-ы фонд "Рускае геаграфічнае таварыства" (50-80-ыя гады XIX ст.); які захоўваецца ў Вільнюскім дзяржаўным універсітэце (аддзел рукапісаў навуковай бібліятэкі). Адказы 260 спраў зроблены мясцовымі настаўнікамі, свяшчэннікамі на "Праграму для збірання звестак аб стане сельскай гаспадаркі i прамысловасці, якая складзена ў 1872 годзе па даручэнню распарадчага камітэта Паўночна-Заходняга аддзела імператарскага Рускага Геаграфічнага таварства". Трэба было адказаць на комплекс пытанняў 22-га параграфа "Ці не даюць лясы сродкі для развіцця промыслаў па збіранню грыбоў i ягад? Ці многа асоб займаюцца гэтымі промысламі, ці з'яўляюцца яны толькі для мясцовага збыту, або збіраемыя стварэнні (произведения") збываюцца на бок; у такім выпадку, у якім выглядзе (сушэнні, саленні, мачэнні i да таго падобнае), куды менавіта, пры дапамозе якіх асоб па якіх цэнах?". Звесткі ў гэтых адказах з'яўляюцца гістарычна выключнымі, нават маюць пэўнае практычнае i тэарэтычнае значэнне для сучаснасці. Звяртаюць на сябе ўвагу захапляючыя сведчанні мясцовых назіральнікаў (настаўнікаў i свяшчэннікаў) аб багатых грыбовішчах, напрыклад: "Нашы вялікія лясы... бываюцьусыпаны ягадамі i грыбамі..." (Асавецкі прыход Бабруйскага пав.); "Лясы багаты (изобилуют") грыбамі i ягадамі.. (Гарадзецкая вол. Рагачоўскага пав.); ..ваўраджайныя гады грыбы з'яўляюцца раптам у такім багацці (изобилии"), што жыхары ў свабодны ад работы час, i асабліва ў святы, набіраюць іх столькі, што як гаварыцца, i дзяваць некуды... сушаць у печах, лазнях, гумнах" (Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав.); "...другім годам грыбы тут з'яўляюцца у такой колькасці, што звяртаюць увагу ўсяго насельніцтва, якое збірае ў год каля 200 пудоў i болыи на 2000 рублёў" (Іванаўская вол. Кобрынскага пав.); "лясы... багаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cіc, зяўляюцца, пав.);..ваўраджайныя, сіс
16 👁