Як многа грыбоў вясной— то добры будзе ўраджай жыта ранняга пасеву; як многа грыбоў летам — то будзе добры ўраджай пасярэдняга пасеву; калі ж грыбоў багата пад восень, тады ўраджай добры будзе жыта позняга пасеву. ® ® Мікола (22 мая) не сядзе абедаць без грыба (баравіка). ® ® Як доўга ўлетку родзяць грыбы, то будзе доўгая восень i позна настане зіма. ® ® Раней за лісічак нішто не расце. ® ® Не кожны год лісічкі на адным месцы з'яўляюцца. Як сушэйшы год, яны па мхах растуць; як халодная восень — найбольш па ельнічках. А як мокры год, тады па бярэзнічках сустракаюцца. Як трапіш на лапіну — уся жоўтая ад лісічак зямля. ® ® Лісічка ўсіх грыбоў хітрэй — заўсёды пад жоўты лісток хаваецца. Дзе дубы, там i грыбы. ® ® Дзе мухаморы, там i баравікі. ® ® Папсур бывае кілаграмаў 5-6, салодкі, расце рэдка (Грыб-баран). ® ® На месцінах у бары, на круглявінах у баравінах, на латачках у беразняках, на клетках у гаях, местамі ў дубровах сядзяць кучамі баравікі, або плятнёй свінні, або табуном куры, або лапікам цяцеры, або грузном на грузне ці кусточак на кусточку лісічкі-сястрычкі. Самыя раннія грыбы: смаржкі, лейкавіцы, казелькі, сыравежкі. ® ® Увосень апенькі (летам лейкавіцы) растуць гнёздамі, грамадаю, грудамі, гурбамі, гурой, гуртамі, гуртком, капой, карчамі, купамі, купаю, кустамі
Дадатковыя словы
зяўляюцца
3 👁