ўсёй вышыні); вольныя (прымацаваныя да ножкі толькі ў самай верхняй частцы або зусім не дасягаюць яе). Спражкі — невялікія клетачкі на вонкавай паверхні гіфы насупраць унутранай перагародкі, што падзяляе гіфу на асобныя клеткі. Ёсць толькі ў базідыяміцэтаў. Сталёвы (колер) — шэры ca светла-сінявым адценнем. Сферацыты (сферацысты) — круглыя ці авальныя клеткі ў мякаці сыравежкавых грыбоў. Сустракаюцца таксама ў кутыкуле іншых шапачкавых. Таксаномія (сістэматыка) — навука пра класіфікацыю арганізмаў. Таксоны — катэгорыі розных рангаў у сістэматыцы: віды i ўнутрывідавыя таксоны (разнавіднасці, формы); роды, падроды; сям'я, парадак i г. д. Трама (гіменафаральная)— тканка, што ўтварае пласткі ды іншыя тыпы гіменафору; складаецца з гіфаў такой самай будовы, што i мякаць, асабліва ў цэнтральнай частцы. Трама білатэральная (двухбаковая) — з гіфаў, што сіметрычна разыходзяцца ад цэнтральнага шмутка зверху ўніз, да плаза i канта пластка. Трама інверсная (адваротная) — з гіфаў, што сіметрычна разыходзяцца ад цэнтральнага шмутка паралельных гіфаў знізу ўверх, ад канта пластка да яго асновы. Трама мяшаная — часткова з паралельных, часткова з адвольна размешчаных гіфаў. Трама няправільная — з бязладна, адвольна размешчаных гіфаў. Трама правільная — з паралельна размешчаных гіфаў. Трубачкі — тып гіменафору ў глызнікавых i губавых грыбоў. Маюць выгляд тоненькіх роўных трубачак ca зрослымі бакавымі сценкамі, утворанымі трамаю. Усярэдзіне высцеленыя гіменіем. У шапачкавых грыбоў трубачкі лёгка аддзяляюцца ад мякаці, у губавых яны зрослыя з ёю. Тытунёвы (колер) — цынамонавы з цьмяна-зялёным адценнем. Уморавы (колер) — цьмяна-цынамонавы. Фіялетавы, ці кубавы (колер) — камбінацыя сіняга з цёмна-чырвоным; колер школьнага аграманту. Фунгін (міцэцін) — частка грыбной клятчаткі; ідэнтычны хіціну. Хейлацыстыды — цыстыды на кантах (краях, вастрыях) пласткоў. Хіцін — рэчыва, з якога складаецца вонкавы шкілет жукоў, ракаў ды іншых бесхрыбетных жывёлаў. Хрызацыстыды — цыстыды ca змесцівам, жоўта-алівавым у шчолачы або спірце, разнавіднасць псеўдацыстыдаў. Цагляна-чырвоны (колер) — чырвоны ca светла-цынамонавым адценнем; колер чырвонай цэглы
Дадатковыя словы
сямя, умбравы
0 👁